Замак Эстэрхазі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Палац-замак Эстэрхазі (ням.: Schloss Esterházy) — замак у Айзенштаце, сталіцы зямлі Бургенланд, былое ўладанне сям'і Эстэрхазі.

Замак быў закладзены ў канцы XIII стагоддзя, напачатку XVII стагоддзя замак і тэрыторыя вакол яго перайшла ва ўласнасць Эстэрхазі. У 1633-1672 гг. сядзіба была выбудавана нанова ў стылі барока. З XVIII стагоддзя інтэр'еры пачынаюць пераабсталёўвацца ў стылі класіцызму. У палацы доўгі час жыў і працаваў кампазітар Іозеф Гайдн. Тут для членаў княжацкай сям'і ўпершыню былі выкананы шматлікія яго творы.

Пасля Другой сусветнай вайны ў замку размяшчаліся ўрад Бургенланда і нацыянальны суд. Фармальна уладальнікам фальварка працягваюць лічыцца Эстэрхазі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Innenhof von Schloß Esterházy.JPG
Haydnsaal.JPG
Eisenstadt z01.JPG
Панадворак Зала Гайдна Фасад

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 47°50′55″ пн. ш. 16°31′15″ у. д. / 47.848611° пн. ш. 16.520833° у. д. (G) (O) (Я)