Збігнеў Уладзіслававіч Іваноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Збігнеў Уладзіслававіч Іваноўскі
Дата нараджэння 26 кастрычніка 1948(1948-10-26) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За працоўную доблесць» Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы»
ганаровы работнік вышэйшай прафесійнай адукацыі Расійскай Федэрацыі

Збігнеў Уладзіслававіч Іваноўскі (нар. 26 кастрычніка 1948, в. Агароднікі, Валожынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны. Доктар палітычных навук (1995), прафесар, ганаровы работнік вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі, кіраўнік Групы палітычнай кан’юнктуры Інстытута Лацінскай Амерыкі Расійскай акадэміі навук, прафесар факультэта глабальных працэсаў Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава, эксперт Расійскага савета па міжнародных справах, сродкаў масавай інфармацыі, радыё і тэлебачання, вядомы журналіст і перакладчык.


Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1966 годзе скончыў з залатым медалём Валожынскую школу-інтэрнат і паступіў на факультэт іспанскай мовы тагачаснага Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў, у 1971—1974 гадах працаваў выкладчыкам у гэтым жа інстытуце.

З 1974 года жыве ў Маскве. Пасля аспірантуры пры Інстытуце Лацінскай Амерыкі і абароны дысертацыі займаўся навуковай працай і выкладаў у Дыпламатычнай акадэміі пры Міністэрстве замежных спраў Расіі, а таксама ў Маскоўскім гуманітарным інстытуце імя К. Р. Дашкавай, Гаванскім універсітэце і акадэміі навук Кубы, Фларыдскім міжнародным універсітэце і Універсітэце Каліфорніі ў Сан-Дыега (ЗША), чытаў лекцыі ў розных вышэйшых навучальных установах ЗША, Еўропы і Лацінскай Амерыкі, удзельнічаў у шматлікіх міжнародных кангрэсах у розных краінах свету.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Член Расійскай асацыяцыі міжнародных даследаванняў, Расійскай асацыяцыі лацінаамерыканістаў, Еўрапейскай і Міжнароднай Федэрацый даследчыкаў Лацінскай Амерыкі, аўтар 300 навуковых публікацый, у тым ліку манаграфій і энцыклапедый. Асобныя творы друкаваліся ў ЗША, Германіі, Польшчы, Бразіліі, Балівіі, Мексіцы, Калумбіі, Украіне і ў іншых дзяржавах.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Политические конфликты в Латинской Америке: вызовы стабильности и новые возможности / Отв. ред. З. В. Ивановский. — М.: ИЛА РАН, 2017.
  • Латинская Америка: избирательные процессы и политическая панорама / Отв. ред. З. В. Ивановский. — М.: ИЛА РАН, 2015.
  • Ивановский З. В. Латинская Америка: электоральное законодательство и властные структуры. — М.: ИЛА РАН, 2014.
  • Латинская Америка и Карибы. Политические институты и процессы / Отв. ред. З. В. Ивановский. — М.: Наука, 2000.
  • Ивановский З. В. Колумбия: государство и гражданское общество. Опыт экономических и политических реформ в условиях нестабильности. — М.: ИЛА РАН, 1997.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалямі «За працоўную доблесць», «У гонар 850-годдзя Масквы», імя княгіні К. Р. Дашкавай «За служэнне Свабодзе і Асвеце», медалём свяціцеля Макарыя[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]