Валожынскі раён
| Герб |
|
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Мінская вобласць |
| Адміністрацыйны цэнтр | Валожын |
| Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 90,66 %, руская 8,1 % Размаўляюць дома: беларуская 80,51 %, руская 16,39 %[1] |
| Насельніцтва (2009) |
37 543 чал.[1] (12-е месца) |
| Шчыльнасць | 19,56 чал./км² |
| Нацыянальны склад | беларусы — 88,14 %, палякі — 7,41 %, рускія — 3,19 %, іншыя — 1,26 %[1] |
| Плошча | 1 916,78[2] км² (10-е месца) |
| Часавы пояс | UTC+2 |
| Афіцыйны сайт | |
Валожынскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці.
Утвораны 15.1.1940 як раён у складзе Баранавіцкай вобласці, з 20.9.1944 – у складзе Маладзечанскай вобласці, з 20.1.1960 – у складзе Мінскай вобласці. 25.12.1962 – Валожынскі раён ліквідаваны, яго тэрыторыі перададзеныя ў Маладзечанскі і Стаўбцоўскі раёны, у студзені 1965 – раён адноўлены.
Змест |
Геаграфія [правіць]
Знаходзіцца на захадзе Мінскай вобласці, гранічыць з Маладзечанскім, Мінскім, Дзяржынскім і Стаўбцоўскім раёнамі Мінскай вобласці, на захадзе і паўночным захадзе з Іўеўскім, Ашмянскім і Смаргонскім раёнамі Гродзенскай вобласці.
Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,7 °C, ліпеня 17,5 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 659 мм. Вегетацыйны перыяд 187 дзён.
Паверхня хвалістая. На ўсходзе раёна размяшчаецца Мінскае ўзвышша, на поўначы — адгор'і Ашмянскага ўзвышша, на паўднёвым захадзе — Нёманская нізіна. Пераважаюць вышыні 150—250 м, максімальная адзнака — 335 м (гара Маяк каля в. Шапавалы).
Вядомыя асобы [правіць]
- Фердынанд Рушчыц
- Яўстафій Арлоўскі
- Віктар Шніп
- Міхал Сапоцька
- Уладзімір Антонавіч Багіна
- Валянцін Уладзіміравіч Вялічка
- Ганна Мікалаеўна Рубацкая, самадзейная паэтка (1900 - 1993)[3][4].
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ Сшыткі бабулі Ганны
- ↑ Ганне рубацкай - 100 год //«Рэгіянальная газета», 19 мая 2000 г., № 20 (265)
| Валожынскі раён | ||
|---|---|---|
| Гарады | Валожын | |
| Гарадскія пасёлкі | Івянец | |
| Сельсаветы | Багданаўскі с/с • Валожынскі с/с • Вішнеўскі с/с • Гародзькаўскі с/с • Дорскі с/с • Залескі с/с • Івянецкі с/с • Пральніцкі с/с • Пяршайскі с/с • Ракаўскі с/с • Сакаўшчынскі с/с • Узбалацкі с/с • Яршэвіцкі с/с | |
| Пассаветы | Івянецкі п/с | |
| Скасаваныя сельсаветы |
Бабровіцкі с/с • Забрэзскі с/с • Падбярэзскі с/с • Сугваздаўскі с/с |
|
| Адміністрацыйны падзел Мінскай вобласці | ||
|---|---|---|
| Раёны | Барысаўскі • Бярэзінскі • Валожынскі • Вілейскі • Дзяржынскі • Капыльскі • Клецкі • Крупскі • Лагойскі • Любанскі • Маладзечанскі • Мінскі • Мядзельскі • Нясвіжскі • Пухавіцкі • Салігорскі • Слуцкі • Смалявіцкі • Старадарожскі • Стаўбцоўскі • Уздзенскі • Чэрвеньскі | |
| Іншае | Жодзіна (горад абласнога падпарадкавання) • Мінск (асобная адзінка) | |
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Мінскай вобласці. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
