Званочак
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Званочак | |||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | |||||||||||||||||
| Аддзел: | |||||||||||||||||
| Клас: | |||||||||||||||||
| Парадак: | |||||||||||||||||
| Сямейства: | |||||||||||||||||
| Род: |
Званочак |
||||||||||||||||
| Навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Campanula L. |
|||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||
Званочак[1] (Campánula) — род выключна травяністых раслін з сямейства званочкавыя (Campanulaceae).
Род ўключае больш за 300 відаў, якія растуць у краінах з умераным кліматам. У натуральных умовах сустракаецца на Каўказе, у Сібіры, Сярэдняй і Пярэдняй Азіі, у Еўропе, мае некаторы распаўсюджванне ў Паўночнай Амерыцы.
На тэрыторыі Беларусі — 12 дзікарослых відаў.
Расце на лугах, у лясах, стэпах, сустракаецца таксама на пустэльных і скальных участках. Шматлікія і разнастайныя віды засяляюць субальпійскія і альпійскія паясы гор.
Навуковая назва роду — Campanula — у аснове мае італ. campana, звон, характарызуючы форму кветкі.
Зноскі
- ↑ Напісанне Званочак у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.7. Мн., 1998, С.35