Звянігава
Горад
|
Звянігава (мар.: Провой, руск.: Звенигово) — горад (з 1974) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Звянігаўскага раёна Марый Эл. Насельніцтва 12,5 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1860 годзе.
Горад размешчаны на левым беразе Волгі (Куйбышаўскае вадасховішча), за 90 км на поўдзень ад Іашкар-Алы. Прыстань. Суднабудаўніча-суднарамонтны завод, лесакамбінат, леспрамгас, мяса-малочны камбінат.