Марый Эл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці


Республика Марий Эл
Марий Эл Республика
Рэспубліка Марый Эл
герб
сцяг
RussiaMariEl2007-07.png
Афіцыйная мова руская, марыйская, горнамарыйская
Тып суб'екту федэрацыі Рэспубліка
Федеральная акруга Прыволжская
Эканамічная акруга Волга-Вятская
Сталіца Йашкар-Ала
Прэзідэнт Леанід Маркелаў
Плошча
 - Усяго
 - % Вада
72 месца
23 200 км2
Насельніцтва
 - Усяго (2006)
 - Шчыльнасць
66 месца
711 540
30,4/км²
Аўтамабільны код 12
Часавы пояс UTC+3

Марый Эл - суб'ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны ў цэнтры еўрапейскай часткі краіны.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліка Марый Эл

Марый Эл размешчана на ўсходзе Усходне-Еўрапейскай раўніны, у сярэднім цячэнні Волгі. Вялікая частка рэспублікі знаходзіцца на левабярэжжы Волгі. Заходнюю частку левабярэжжа займае багністая Марыйская нізіна.

На захадзе рэспублікі Волга прымае буйны прыток Вятлугу. На ўсход па нізіне працякаюць левыя прытокі Волгі, якія бяруць пачатак на паўднёвых схілах Вяцкага Увала: Малая Кокшага з прытокамі Малы Кундыш і Вялікая Ошла, Вялікая Кокшага з прытокам Вялікай Кундыш, Рутка. У іх далінах шмат лясных азёр.

Усходняя частка тэрыторыі размешчана ў межах Вяцкіх увалаў (вышыня да 275 м), тут сустракаюцца карставыя формы рэльефу, паверхня пааздзелена далінамі рэк і ярамі. Сярод іх рэкі басейна Вяткі: Немда з прытокамі Лаж, Толмань, Шукшан і інш., Буй, Уржумка, Шошма; левы прыток Волгі Ілець з прытокамі Шора, Іраўка і Юшут.

На правым беразе Волгі размешчаны толькі адзін з 14 раёнаў рэспублікі — Горнамарыйскі, які займае паўночную ўскраіну Прыволжскага ўзвышша. Тут у Волгу ўпадаюць прытокі Сура, Торба, Юнга, Малая Юнга, Сундыр. На Волзе ў межах рэспублікі размешчаны Чабаксарскае і Куйбышаўскае вадасховішчы.

Клімат умерана кантынентальны з доўгай халоднай зімой і цёплым летам. Сярэдняя тэмпература летам: +18…20 °C. Самае гарачае надвор'е — у сярэдзіне ліпеня. Паветра праграваецца да +34…38 °C. Увосень надвор'е халоднае і вільготнае з перавагай моцных вятроў і дажджоў. Магчымы раннія замаразкі і снег. Лістапад — самы ветраны месяц.

Зіма, як правіла, пачынаецца ў лістападзе. Сярэдняя тэмпература зімы: −18…19 °C. Самы халодны месяц — студзень. Рэспубліка Марый Эл — месца для заняткаў зімовымі відамі спорту: лыжы, канькі. Вясна, праважна, прахалодная і сухая.

Марый Эл размешчана ў падтаёжнай зоне. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя, балотныя, шэрыя лясныя. Змяшаныя лясы (сасна, піхта, елка, бяроза) займаюць звыш 50 % тэрыторыі (у асноўным на захадзе і ў цэнтральных раёнах). Па рачных далінах — дубова-ліпавыя лясы. Захаваліся воўк, буры мядзведзь, лісіца, лось, рысь, бабёр, крот і інш. Баравая і вадаплаўная птушка. На тэрыторыі Марый Эл — нацыянальны парк Марый Чодра, запаведнік Вялікая Кокшага.

Карысныя выкапні: торф, гліна, будаўнічы камень, вапнякі, шкляныя і сілікатныя пяскі, мінеральныя крыніцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Людзі на тэрыторыі Марый Эл пасяліліся 40 — 30 тысяч гадоў назад. З пачатку I-га тысячагоддзя да н.э. развіваліся земляробства і жывёлагадоўля. Да VII ст. да н.э. склаўся старажытна-марыйскі этнас (саманазва мары, іншыя народы называлі іх чарамісы), які з гэтага часу жыў на тэрыторыі сучаснай Марый Эл і суседніх абласцей па левым (лугавым), з XI — XII стст. і правым (горным) берагах Волгі. Вылучаліся 3 асноўныя групы марыйскага этнасу: марыйцы лугавыя (левабярэжныя), горныя (правабярэжныя) і ўсходнія. З XI ст. марыйцы межавалі з рускімі княствамі і Балгарыяй Волжска-Камскай(руск.) бел.. У 1236 г. яны заваяваны мангола-татарамі і з 1240-х гг. знаходзіліся ў складзе Залатой Арды. З XV ст. прыволжскія марыйцы ўваходзілі ў Казанскае княства, а паўночна-заходнія (пры р.Вятлуга) — у склад Вялікага княства Маскоўскага; у іх з’явіліся і ўласныя князі. У выніку Казанскіх паходаў 1545 — 1552 гг.(руск.) бел. марыйцы прызналі ўладу расійскага цара. У 2-й палове XVI ст. на марыйскіх землях пабудаваны гарады Какшайск, Козьмадзям’янск, Царовакакшайск і інш. У XVII ст. ў краі ствараліся маёнткі рускіх памешчыкаў, адбывалася рассяленне рускіх сялян, аднак б.ч. зямель належала дзяржаве. Асноўная маса карэннага насельніцтва плаціла ясак (даніну) цару. Марыйцы ўдзельнічалі ў сялянскіх войнах пад кіраўніцтвам І. Балотнікава(руск.) бел. (16061607 гг.), С. Разіна(руск.) бел. (16701671 гг.), Е. Пугачова (17731775 гг.). З XVIII ст. ўзмацніўся працэс русіфікацыі і пераводу ў праваслаўе (усходнія марыйцы хрысціянства не прынялі і захавалі традыцыйныя вераванні). У 17791782 гг. марыйскія землі падзелены паміж Казанскай, Ніжагародскай, Вяцкай губерняў. Пасля адмены прыгоннага права асноўным заняткам насельніцтва заставаліся земляробства і жывёлагадоўля, аднак з’явіліся буйныя фабрычна-заводскія прадпрыемствы: Звянігаўскі суднамех, Нікалаеўскі хрусталёва-шкланя заводы і інш. Насельніцтва краю ўдзельнічала ў рэвалюцыі 1905 — 1907 гг.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. у Царвакакшайску, Юрыне, Козьмадзям’янску і інш. узніклі Саветы, у якіх пераважалі меншавікі і эсэры. У чэрвені 1917 г. у г.Бірск (Башкартастан) адбыўся 1-ы Усерасійскі з’езд марыйцаў. Пасля Кастрычніцкага паўстання 1917 г. савецкая ўлада перамагла ў большасці мясцін краю, летам 1918 г. задушаны буйныя антыбальшавіцкія выступленні. У ліпені 1918 г. утвораны аддзел мары Наркамнаца РСФСР. 4 лістапада 1920 г. дэкрэтам ВЦВК і СНК РСФСР утворана Марыйская аўтаномная вобласць (насельніцтва 338,5 тыс. чал., у т.л. марыйцаў 183 тыс.) з цэнтрам у г.Чырвонакакшайск (з 1927 г. Йашкар-Ала). 5 снежня 1936 г. яна пераўтворана ў Марыйскую Аўтаномную Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (Марыйская АССР). У 1920 — 1930-я гг. развівалася дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая прамысловасць. У выніку калектывізацыі сельскай гаспадаркі асабліва пацярпела жывёлагадоўля (у 1941 г. колькасць жывёлы ў Марый Эл была меншая, чым у 1916 г.). У 1944 г. Марыйская АССР накіравала ў дапамогу вызваленай Беларусі 50 трактароў. У кастрычніку 1990 г. Вярхоўны Савет Марыйскай АССР прыняў дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. У 1992 г. рэспубліка падпісала федэратыўны дагавор з Расіяй і прыняла назву Марыйская Рэспубліка (Марый Эл).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва 716,9 тыс.чалавек (2005, 728,0 тыс. у 2002). Шчыльнасць насельніцтва 30,9 чал./км2 (2005), удзельная вага гарадскога насельніцтва 63,1 % (2005). У гарадскім насельніцтве Йашкар-Алы і Волжска, а таксама шэрагу сёлаў у наваколлях Йашкар-Алы і на захадзе рэспублікі пераважаюць рускія. У сельскай мясцовасці пераважае марыйскае насельніцтва, у Горнамарыйскім раёне — горныя марыйцы, па мове і культуры якія адрозніваюцца ад лугововых марыйцаў. У Звенігаўскім раёне размешчана некалькі чувашскіх сёлаў. Татарскае насельніцтва сканцэнтравана галоўным чынам у Йашкар-Але і Волжске.

Нацыянальны склад: рускія — 47,5 %, марыйцы - 42,9%, татары - 6%, чувашы 1%.

Край падзяляецца на 14 раёнаў і 6 гарадскіх акруг. Буйнейшыя гарады Йашкар-Ала, Волжск, Касмадзем'янск.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Кіроўныя галіны прамысловасці — машынабудаванне і металаапрацоўка (металарэзная прылада, прыборы, сродкі аўтаматызацыі, тэхналагічнае абсталяванне для лесанарыхтовак і лесосплава, прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання, машыны і абсталяванне для жывёлагадоўлі і кормавытворчасці), лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлоза-папяровая, лёгкая і харчовая (мяса-малочная). Найбуйныя прадпрыемствы: ЗАТ "Йашкар-Алінскі мясакамбінат", Марыйскі машынабудаўнічы завод, Завод паўправадніковых прыбораў, Йашкар-Алінскія заводы ляснога машынабудавання (абсталяванне для лесанарыхтовак) і інструментальны, АТ «Марыйхоладмаш» (халадзільнае абсталяванне), механічны завод (веласіпеды; г. Йашкар-Ала), завод «Электроаўтаматыка» (г. Йашкар-Ала), Марыйскі цэлюлоза-папяровы камбінат (г. Волжск), АТ «Марбіофарм» (лекавыя сродкі), завод штучных скур. Галоўныя прамысловыя цэнтры — гарады Йашкар-Ала, Волжск, Касмадзем'янск, Звянігава.

Сельская гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Вядучая галіна сельскай гаспадаркі — жывёлагадоўля (малочная і мяса-малочная жывёлагадоўля, свінагадоўля, авечкагадоўля, птушкагадоўля). Вырошчваюць зерневыя (ячмень, авёс, жыта, пшаніца) і кармавыя культуры, лён-далгунец, хмель, гародніна, бульба.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі рэспублікі дзейнічае 1 аэрапорт межрэспубліканскага значэння. У Марый Эл ёсць чыгуначны вакзал і два аўтавакзала, 14 чыгуначных станцый, 51 пасажырская аўтастанцыя, рачны порт у горадзе Касмадзем'янске на р. Волзе, чатыры порта мясцовага значэння, прыстасаванні для разгрузкі барж. Суднаходства па Волзе і Ветлузе.

Рэкрэацыйны патэнцыял[правіць | правіць зыходнік]

У рэспубліцы застаюцца куткі некранутай таёжнай прыроды, якія выкарыстоўваюцца жыхарамі гарадоў рэспублікі і суседніх рэгіёнаў для адпачынку. Маецца мноства пешых турыстычных маршрутаў, конныя маршруты, рэгулярна праводзяцца водныя паходы на байдарках па В. Кокшаге, на азёрах (Яльчык, Таір) і рэках пабудаваныя базы адпачынку, санаторыі і летнія лагеры.

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]