Зямля Вікторыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
На гэтай карце Антарктыды зямля Вікторыі размешчана справа ад мора Роса.

Зямля Вікторыі (англ.: Victoria Land) — раён Антарктыды, абмежаваны з усходу морам Роса і шэльфавым ледніком Роса, з захаду — зямлёй Уілкса. Размяшчаецца паміж 142° і 170° у. д. і працягваецца на поўдзень да 78° пд. ш. Заходняя частка ўяўляе сабою горнае плато з вышынямі да 4025 м (гара Лістэр). Магутнасць лёду ў цэнтральнай частцы зямлі Вікторыі перавышае 2000—2500 м.

Зямля Вікторыі была адкрыта ў студзені 1841 года экспедыцыяй Джэймса Кларка Роса і названа ў гонар каралевы Вікторыі. У 191114 гг. рэгіён быў даследаваны экспедыцыяй Дугласа Моўсана.

Да рэгіёна адносяць хрыбты Трансантарктычных гор і сухія даліны Мак-Мёрда. Частка зямлі Вікторыі адносіцца да тэрыторыі Роса.

На ўзбярэжжа Землі Вікторыі на працягу 20 гадоў (19711991) працавала савецкая станцыя Ленінградская, якая была раскансервавана ў сезон 20072008 гг.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]