Казімір Аркадзевіч Шабан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казімір Аркадзевіч Шабан
Дата нараджэння 22 чэрвеня 1922(1922-06-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 ліпеня 1945(1945-07-09) (23 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 19401945
Званне
Старшы лейтэнант
Старшы лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны I ступені

Казімір Аркадзьевіч Шабан (22 чэрвеня 1922 — 9 ліпеня 1945) — лётчык 809-га штурмавога авіяцыйнага палка 264-й штурмавой авіяцыйнай Кіеўскай Чырванасцяжнай ордэна Кутузава дывізіі 5-га штурмавога авіяцыйнага корпуса 2-й паветранай арміі 1-га Украінскага фронту, старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 22 чэрвеня 1922 года ў вёсцы Шабаны цяпер Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў 10 класаў і аэраклуб у Менску.

У Чырвоную Армію прызваны Мінскім гарваенкаматам Беларускай ССР у 1940 годзе. У 1941 годзе скончыў Тамбоўскую школу ваенных пілотаў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1943 года. Член ВКП(б), з 1944 года.

Лётчык 809-га штурмавога авіяцыйнага палка старшы лейтэнант Казімір Шабан да ліпеня 1944 года на самалёце-штурмавіку «Іл-2» здзейсніў сто дваццаць тры паспяховых баявых вылету на штурмоўку жывой сілы і тэхнікі ворага.

Удзельнічаў у Курскай бітве, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Львоўска-Сандамірскай наступальных аперацыях, у вызваленні Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 2 жніўня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм старэйшаму лейтэнанту Шабану Казіміру Аркадзевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

Пасля вайны працягваў службу ў ВПС намеснікам камандзіра авіяэскадрыллі. Старшы лейтэнант К. А. Шабан загінуў 9 ліпеня 1945 года ў авіякатастрофе на самалёце Іл-10 пры выкананні службовых абавязкаў у раёне горада Брно. Пахаваны на Другіх хрысціянскіх могілках у Адэсе.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі.

У Мінску на будынку школы, у якой вучыўся Герой, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]