Калеж Чатырох Нацый

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Калеж Чатырох Нацый на афорце XVII стагоддзя
Будынак калежа ў нашы дні

Калеж Чатырох Нацый (фр.: Collège des Quatre-Nations; таксама Калеж Мазарыні) — французскі калеж, частка гістарычнага Парыжскага універсітэта. У пачатку XIX стагоддзя ў ім размясціўся Інстытут Францыі.

У сваім завяшчанні, ад 6 сакавіка 1661 а, кардынал і міністр Мазарыні перадаў значныя сродкі маладому каралю Людовіку XIV на збудаванне калежа для шасцідзесяці прадстаўнікоў дваранскіх родаў з правінцый, аб'яднаных каралеўскай уладай у выніку Вестфальскага (1648) і Пірэнейскага (1659) мірных пагадненняў (адкуль пайшло імя — «Калеж Чатырох Нацый», якімі былі Артуа, Эльзас, Піньероль і Русільён)[1]. Мазарыні пажадаў быць пахаваным у капліцы калежа (як і яго папярэднік кардынал Рышэльё ў Сарбоне), а таксама завяшчаў будучаму калежу сваю персанальную бібліятэку[2].

Жан-Батыст Кальбер даручыў каралеўскаму архітэктару Луі Ле Во скласці планы калежа, прапанаваўшы размясціць яго насупраць Луўра на іншым беразе Сены. Будаўніцтва было ажыццёўлена паміж 1662 і 1688 гг. Бібліятэка Мазарыні была адкрыта ў 1682 годзе ва ўсходнім крыле будынка калежа.

Падчас Вялікай французскай рэвалюцыі з 1796 года ў будынку размяшчалася адна з трох вышэйшых парыжскіх цэнтральных школ[3] — «Цэнтральная школа Чатырох Нацый». Школа была зачынена ў 1802 годзе, а ў 1805 годзе імператар Напалеон I размясціў у будынку калежа Інстытут Францыі.

Зноскі

  1. Калеж Чатырох Нацый (англ.) 
  2. Гісторыя Бібліятэкі Мазарыні (англ.) 
  3. Klopp G. Le lycée Henri-IV (Paris), Thionville, 1996, p. 96.