Напалеон I Банапарт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Напалеон I)
Напалеон I
фр.: Napoléon Ier
Напалеон Банапарт у сваім кабінеце. Давід, масла
Напалеон Банапарт у сваім кабінеце. Давід, масла
Сцяг 1-ы імператар французаў
(Першая імперыя)
18 мая 18046 красавіка 1814
20 сакавіка
 — 22 чэрвеня 1815
Каранацыя 2 снежня 1804, Нотр-Дам
Папярэднік тытул заснаваны
Пераемнік Напалеон II
Сцяг Першы консул Французскай рэспублікі
9 лістапада 1799 — 20 сакавіка 1804
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік пасада скасавана;
ён сам як імператар Францыі
Сцяг Прэзідэнт Італьянскай рэспублікі
27 студзеня 1802 — 17 сакавіка 1805
Віцэ-прэзідэнт Франчэска Мельці д'Эрыль
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік пасада скасавана;
ён сам як кароль Італіі
Сцяг Кароль Італіі
17 сакавіка 1805 — 11 красавіка 1814
Папярэднік пасада заснавана;
ён сам як Прэзідэнт Італьянскай рэспублікі;
Карл V як апошні тытулярны кароль Італіі
Пераемнік тытул скасаваны; Віктар Эмануіл II

Нараджэнне 15 жніўня 1769(1769-08-15)[1][2][…]
Смерць 5 мая 1821(1821-05-05)[1][2][…] (51 год)
Месца пахавання Востраў Святой Алены, у 1840 годзе перапахаваны ў Дом інвалідаў, Парыж
Род Банапарты
Імя пры нараджэнні карс.: Napulione Buonaparte
італ.: Napoleone di Buonaparte
Бацька Карла Буанапартэ[6]
Маці Летыцыя Рамаліна[6]
Жонка Жазефіна Багарнэ[6][7] і Марыя-Луіза Аўстрыйская[7]
Дзеці Напалеон II, Charles Léon[d], Alexandre Colonna-Walewski[d][6] і Eugen Megerle von Mühlfeld[d]
Веравызнанне каталік
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч, афіцэр, калекцыянер мастацтва, імператар, суверэн, мілітант, палкаводзец, манарх, вайсковы афіцэр
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Званне брыгадны генерал і дывізійный генерал[d]
Бітвы
Узнагароды
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Чорнага арла
Ордэн Чорнага арла
Кавалер ордэна Слана
Кавалер ордэна Серафімаў
Кавалер ордэна Серафімаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Напалеон I Банапарт (італ. Napoleone Buonaparte, фр. Napoleon Bonaparte; 15 жніўня 1769, Аяча, Корсіка — 5 мая 1821, Лонгвуд, на востраве Святой Алены) — генерал французскай рэвалюцыйнай арміі, першы консул Першай Французскай Рэспублікі з 11 лістапада 1799 да 18 мая 1804 года, імператар Французаў (Empereur des Français) пад імем Напалеон I (Napoléon 1er) з 18 мая 1804 да 6 красавіка 1814 года. У перыяд з 20 красавіка да 22 чэрвеня 1815 года Напалеон Банапарт на нядоўгі час, вядомы як «Сто дзён», аднавіў сябе ў якасці імператара. Ён таксама быў каралём Італіі, замірыцелем Швейцарскай Канфедэрацыі і пратэктарам Рэйнскай Канфедэрацыі.

Яго прававая рэформа, Кодэкс Напалеона, істотна паўплывала на многія сістэмы грамадзянскага права ва ўсім свеце, але перш за ўсё яго ведаюць дзякуючы яго ролі ў войнах Францыі супраць шэрагу кааліцый, так званых напалеонаўскіх войнаў. Ён усталяваў панаванне над большай часткай кантынентальнай Еўропы і імкнуўся распаўсюдзіць ідэалы Французскай рэвалюцыі, у той час як у самой Францыі адбывалася ўмацаванне імператарскай манархіі, гэта значыць аднавіліся некаторыя парадкі зрынутага ранейшага рэжыму. Дзякуючы свайму поспеху ў войнах, часцяком супраць колькасна перавышаючага ворага, ён лічыцца адным з найвялікшых палкаводцаў усіх часоў і яго кампаніі вывучаюцца ў ваенных акадэміях у большасці краін свету[8].

Напалеон нарадзіўся ў Аяча на Корсіцы, у сям’і дробнай шляхты генуэзскага паходжання, і прайшоў падрыхтоўку ў якасці афіцэра-артылерыста ў мацерыковай Францыі. Ён стаў вядомым у часы першай Французскай рэспублікі і правёў паспяховыя кампаніі супраць першай і другой антыфранцузскіх кааліцый. У 1799 годзе ён арганізаваў дзяржаўны пераварот і паставіў сябе першым консулам дзяржавы, праз пяць гадоў французскі сенат абвясціў яго імператарам. У першым дзесяцігоддзі XIX стагоддзя Французская імперыя Напалеона ўдзельнічала ў шэрагу канфліктаў (т.зв. напалеонаўскіх войн) з удзелам усіх буйных еўрапейскіх дзяржаў[8].

Цягам крыху больш за дзесяцігоддзе французскія войскі пад кіраўніцтвам Напалеона здабылі кантроль над большай часткай кантынентальнай Еўропы шляхам заваёвы ці стварэння саюзаў. Паваротным момантам Напалеонаўскіх войнаў стала катастрафічная Расійская кампанія 1812 года. Пасля паражэння Напалеона ў бітве пад Лейпцыгам у кастрычніку 1813 года Шостая антыфранцузская кааліцыя ўступіла ў Францыю і прымусіла Напалеона адмовіцца ад трона ў красавіку 1814 года. Ён быў адпраўлен у ссылку на востраў Эльба, але праз год здолеў вярнуць сабе ўладу. Пацярпеўшы паражэнне ў бітве пад Ватэрлоа 18 чэрвеня 1815 года, Напалеон быў выслан на востраў Святой Алены ў Атлантычным акіяне, дзе правёў апошнія шэсць гадоў свайго жыцця пад брытанскім наглядам.

Дзяцінства і вучоба[правіць | правіць зыходнік]

Маці Напалеона
Бацька Напалеона

Напалеон быў другім сынам карсіканскага шляхціча Карла-Марыя Буанапартэ, ад яго шлюбу з Летыцыяй Рамаліна. Напалеон нарадзіўся хутка пасля таго як Корсіка перайшла ў валоданне французаў. Бацька Напалеона спачатку быў на баку Паолі, які адстойваў незалежнасць айчыны, але пасля яго паражэння выявіў жаданне прызнаць лаяльнасць французскаму ўраду і нават стаў фаварытам французскага намесніка, атрымаў добрую пасаду і вандраваў у якасці дэпутата ад карсіканскай шляхты ў Версаль(1778). Вынікам гэтага пераходу Карла на бок Францыі было тое, што яго другі сын быў прынят (1779) за каралеўскі кошт, у брыенскую ваенную школу.

Маладосць[правіць | правіць зыходнік]

Дзякуючы супрацоўніцтву з французамі Карла Буанапартэ атрымалася дамагчыся каралеўскіх стыпэндый для двух старэйшых сыноў, Жазэфа і Напалеона. У той час як Жазэф рыхтаваўся стаць святаром, Напалеону была прызначана ваенная кар’ера. У снежні 1778 года абодва хлопчыка пакінулі востраў і былі ўзяты ў каледж у Атэне, галоўным чынам з мэтай навучання французскай мове, хоць Напалеон усё сваё жыццё гаварыў з моцным акцэнтам. На наступны год Напалеон паступіў у кадэцкую школу ў Брыен-ле-Шато. Сяброў у каледжы ў Напалеона не было, бо ён паходзіў з не дужа багатай сям’і, ды і да таго ж быў карсіканцам, прычым з ярка выяўленым патрыятызмам да роднага вострава і непрыязнасцю да французаў як прыгнятальнікаў Корсікі. Менавіта ў Брыене імя Напалеона Буанапартэ стала вымаўляцца на французскі манер — «Напалеон Банапарт».

Асаблівых поспехаў Напалеон дабіўся ў матэматыцы; гуманітарныя навукі, наадварот, даваліся яму з цяжкасцю. Напрыклад, у лаціне ён быў настолькі слабы, што настаўнікі нават не дапускалі яго да экзаменаў. Акрамя таго, ён рабіў даволі шмат памылак пры напісанні, затое стыль яго стаў нашмат лепшы дзякуючы яго любові да чытання. Больш за ўсё Напалеона цікавілі такія персанажы, як Аляксандр Македонскі і Юлій Цэзар. Ужо з таго ранняга часу Напалеон надзвычай шмат працаваў і чытаў кнігі ў розных галінах ведаў, па геаграфіі, гісторыі, стратэгіі, тактыцы, артылерыйскай справе, філасофіі, любіў ён кнігі пра розныя падарожжы.

Дзякуючы перамозе ў конкурсе «Кара́лі каралевы» ён быў прынят у Каралеўскую кадэцкую школу (фр.: École royale militaire) ў Парыжы. Там ён вывучаў наступныя прадметы: гідрастатыка, дыферэнцыяльнае і інтэгральнае злічэнне, а таксама дзяржаўнае права. Па-ранейшаму ён шакаваў настаўнікаў сваім захапленнем Корсікай і непрыязнасцю да Францыі. Ён нямала біўся ў той час, быў вельмі самотны, сяброў у Напалеона амаль не было. Вучыўся ён у гэты перыяд выдатна, вельмі шмат чытаў, складаючы шырокія канспекты. Аднак, нямецкую мову ён так і не здолеў засвоіць. Пазней ён выказваў вельмі негатыўнае стаўленне да гэтай мовы і дзівіўся, як наогул можна вывучыць хоць адно яе слова. Падобная непрыязнасць да нямецкай мовы шмат у чым спрыяла яго прахалодным адносінам да Расійскай манархіі, значную ролю ў якой выконвалі немцы.

14 лютага 1785 года памёр яго бацька, і Напалеон узяў на сябе ролю кіраўніка сям’і, хоць паводле правіл кіраўніком сям’і павінен быў стаць старэйшы сын, які быў не такім уладным, як яго незвычайны брат. У тым жа годзе ён датэрмінова скончыў адукацыю і пачаў сваю прафесійную кар’еру ў Валансе ў чыне лейтэнанта. У чэрвені 1788 года быў пераведзен у Асон. Каб дапамагчы маці, ён узяў да сябе свайго 11-гадовага брата Луі на выхаванне. Жыў надзвычай бедна, харчаваўся двойчы ў дзень малаком і хлебам. Аднак, Напалеон імкнуўся не паказваць свайго гаротнага матэрыяльнага становішча.

Ваенная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Ваенная служба ў Напалеона пачалася 1 верасня 1785 года ў званні падпаручніка артылерыі. Маладому афіцэру вельмі не хапала грошаў і таму ён не мог весці свецкае жыццё, ўзамен гэтага ён аддаваўся чытанню гістарычных і палітычных кніг. Сам ён у гэты час піша гісторыю Корсікі, якую давёў да Паолі. У восень 1788 ён напісаў нарыс разваг аб каралеўскай уладзе, на які паўплывалі ідэі Асветніцтва. У гэты час яго цягнула на радзіму, і ён наведаў яе першы раз у 1788, а потым у час рэвалюцыі ў Францыі, дзе ён уключыўся ў рэвалюцыйную барацьбу. У 1789 ён прыняў удзел у барацьбе партый, першым падпісаўся пад пратэстам, супраць дзеянняў карсіканскіх улад. 20 чэрвеня 1792, ён выпадкам быў у Парыжы і бачыў, як народ уварваўся ў Цюільры і паведаміў сябру, што калі б ён меў гармату, то ён быў паклаў на месцы чатыры сотні гэтай «канальі», а рэшты б збеглі. 10 жніўня ён бачыў падзенне манархіі; новы ўрад прызначыў яго ў капітаны і ён зноў з’яжджае ў Аяча, праводзіць там каля дзевяці месяцаў, але зараз ён выступае ўжо супраць Паолі. Народны сход у Аяча абвясціў род Банапартаў здраднікамі (1793) і яго родныя — маці і дзеці вымушаны былі збегчы з вострава; іх дом быў спалены і разрабаваны. З гэтага моманту яго лёс застаецца звязаным з Францыяй.

Ён прымае ўдзел у падаўленні правансальскага паўстання з цэнтрам у Авіньёне супраць Канвенту і яго імя становіцца вядомым ураду.

Тулон і званне брыгаднага генерала[правіць | правіць зыходнік]

У канцы жніўня 1793 паўстаў Тулон, які перайшоў на бок Англіі. Кіраўнік французскай артылерыі быў паранен і камісары (сярод іх быў Рабесп’ер), аддалі камандаванне Напалеону. Сваё заданне ён выканаў выдатна: Тулон у снежні быў узяты, за што пераможца быў узведзен у брыгадныя генералы ўжо ў 24-гадовым узросце.

Пасля тэрмідарыянскага перавароту Банапарт з-за сваіх сувязей з Агюстэнам Рабесп’ерам спачатку быў арыштаваны, але пасля вызвалення з-за канфлікту з камандаваннем ён выйшаў у адстаўку, а праз год, у жніўні 1795 года, атрымаў пасаду ў тапаграфічным аддзяленні Камітэта грамадскага выратавання. У крытычны для тэрмідарыянцаў момант ён быў прызначан Полем Барасам яго памочнікам і вызначыўся пры разгоне раялісцкага бунту ў Парыжы ў 1795 годзе, за што быў пераведзены ў чын дывізіённага генерала і прызначан камандуючым войскамі тылу. Менш чым праз год, 9 сакавіка 1796 года, Банапарт ажаніўся з удавой пакаранага пры якабінскім тэроры генерала, графа Багарнэ, Жазэфіне, былой палюбоўніцай аднаго з тагачасных кіраўнікоў Францыі — Бараса. Вясельным падарункам Бараса маладому генералу, як некаторыя лічаць, была пасада камандуючага Італьянскай арміяй (прызначэнне адбылося 23 лютага 1796 года), але прапанаваў Банапарта на гэту пасаду Лазар Карно. Ужо камандуючы Італьянскай арміяй, Напалеон нанёс поўнае паражэнне войскам Сардзінскага каралеўства і Аўстрыі, што праславіла яго як аднаго з лепшых палкаводцаў Рэспублікі[9] (гл. Італьянскі паход Банапарта, 1796-1797).

Вайна ў Егіпце і Італіі і здабыццё ўлады[правіць | правіць зыходнік]

Напалеон уваходзіць у Александрыю 3 ліпеня 1798 года. Гіём-Франсуа Кальсон (1800)
Напалеон Банапарт ля Сфінкса. Жан-Леон Жэром (каля 1868)

Пасля двух месяцаў планавання, Банапарт зрабіў выснову, што ваенна-марская моц Францыі яшчэ не была досыць моцнай, каб супрацьстаяць ваенным сілам Англіі ў Ла-Маншы і прапанаваў здзейсніць ваенную экспедыцыю, каб захапіць Егіпет і тым самым падарваць доступ Вялікабрытаніі ў Індыю, дзе яна мела асаблівыя гандлёвыя інтарэсы[10]. Банапарт жадаў стварэння французскай прысутнасці на Блізкім Усходзе, каб мець больш цесныя сувязі з мусульманскімі ворагамі англічанін у Індыі, Тыпу Султанам[11].

Напалеон запэўніў Дырэкторыю, што «як толькі ён захопіць Егіпет, ён будзе наладжваць адносіны з індыйскім князем, з якім разам будзе нападаць на англічан у іх заморскіх уладаннях»[12]. У адпаведнасці з лютаўскім дакладам Тайлерана, які быў зроблен у 1798 годзе: «Маючы базу ў Егіпце, мы вышлем сілы ў 15 тысяч чалавек з Суэца ў Індыю, каб далучыцца да сіл Тыпу Саіба, каб разам прагнаць англічан». Дырэкторыя пагадзіліся з прапановамі напалеонаўскага блоку.

У маі 1798 года Банапарт быў абраны членам Французскай акадэміі навук. У яго егіпецкую экспедыцыю ўвайшла група з 167 вучоных, якая складалася з матэматыкаў, прыродазнаўцаў, хімікаў і геадэзістаў. Навукоўцы зрабілі шэраг важных адкрыццяў, як знаходжанне разецкага каменя. Іхняя праца была апублікавана ў выданні Description de l'Égypte ў 1809 годзе.

Па дарозе ў Егіпет, Банапарт дасягнуў Мальты 9 чэрвеня 1798 года, якая кіравалася рыцарамі ордэна гаспітальераў. Дзвесце рыцараў французскага паходжання не падтрымалі Вялікага магістра Фердынанда фон Гомпешпа цу Бальгайма, і далі зразумець, што яны не будуць ваяваць супраць сваіх суайчыннікаў. Гомпешп здаўся пасля сімвалічнага супраціўлення, і Банапарт захапіў важную ваенна-марскую базу са стратай усяго толькі трох чалавек[13].

Бітва пірамід 21 ліпеня 1798 года. Луі-Франсуа Лежэн (1808)

Генерал Банапарт і яго экспедыцыя здолела выслізгнуць ад праследавання каралеўскага флоту і 1 ліпеня высадзілася ў Александрыі, дзе ўступіла ў бой з мамлюкамі, кіруючай ваеннай кастай Егіпту, у бітве Шубра Хіт. 21 ліпеня французы зноў ўступілі ў бойку ў бітву ля пірамід, каля 24 км ад пірамід. Войскі генерала Банапарта, якія налічвалі каля 25 тысяч салдат, колькасна былі амаль роўнымі, але французы атрымалі рашучую перамогу, страціўшы толькі 29 чалавек, тады як каля 2 тысяч егіпцян былі забіты. Перамога падняла дух французскага войска[14].

1 жніўня брытанскі флот пад камандаваннем Гарацыя Нэльсана захапіў або знішчыў усе акрамя двух французскіх судоў у бітве пры Ніле, і мэта Банапарта на ўмацаванне пазіцый Францыі ў Міжземным моры была сарвана. Ягонай арміі ўдалося атрымаць часовую ўладу ў Егіпце, не зважаючы на тое, што Банапарт сутыкнуўся з колькімі паўстаннямі. У пачатку 1799 года ён здзейсніў паход арміі на Дамаск, гэта значыць у рэгіёны Сірыя і Галілея. Банапарт разам з 13 тысячамі салдат захапіў такія прыбярэжныя гарады, як Эль-Арыш, Газа, Яфа і Хайфа. Напад на Яфу быў асабліва жорсткім. Банапарт, даведаўшыся, многія з абаронцаў былі ваеннапалоннымі, нібыта на ўмоўна-датэрміновым вызваленні, загадаў закалоць штыкамі ці скінуць у воду абарончы гарнізон і 1400 зняволеных, каб захаваць кулі. Мужчыны, жанчыны і дзеці, рабаваліся і забіваліся ў горадзе на працягу трох дзён.

Французскае войска, саслабленае хваробамі, у асноўным бубонай чумой, і збяднелае на прыпасы, было не ў стане абараніць крэпасць Акры і Банапарт вярнуўся з ім у Егіпет ужо ў траўні. Каб паскорыць адступленне, ён загадаў зачумленых салдат атруціць, аднак не ўсе салдаты былі атручаны, а тых, хто застаўся, катавалі туркі. Вярнуўшыся ў Егіпет 25 ліпеня Банапарт перамог асманскае войска, якое дэсантавалася незадоўга да таго ў Абукіры.

На чале імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Банапарт — першы консул, мастак Дамінік Энгр
Алегарычная выява Напалеона

Крызіс улады ў Парыжы дасягнуў свайго апагею да 1799 годзе, калі Банапарт знаходзіўся з войскамі ў Егіпце. Карумпаваная Дырэкторыя была няздольна захаваць заваяванні рэвалюцыі. У Італіі руска-аўстрыйскія войскі пад камандаваннем генерал-фельдмаршала А. В. Суворава ліквідавалі ўсе набыткі Напалеона, і нават узнікла пагроза іх уварвання ў Францыю. У гэтых умовах папулярны генерал, які вярнуўся з Егіпта, з дапамогай Жазефа Фушэ і абапіраючыся на верную яму армію, разагнаў прадстаўнічыя органы і Дырэкторыю і абвясціў рэжым консульства (9 лістапада 1799).

У 1802 абвешчан пажыццёвым консулам, у 1804 — імператарам. 3 мэтай умацавання новай буржуазнай манархіі Напалеон I Банапарт стварыў імперскае дваранства і пышны імператарскі двор. Ва ўнутранай палітыцы кіраваўся інтарэсамі буржуазіі і заможнага сялянства. У 1804, 1808 і 1810 пры ўдзеле Напалеона распрацован і выдадзен Грамадзянскі, Камерцыйны і Крымінальны кодэксы — т.зв. «Кодэксы Напалеона», што рэгулявалі грамадскія адносіны, ахоўвалі непарушнасць прыватнай маёмасці, стваралі ўмовы для развіцця свабоднай канкурэнцыі і прамысловасці. У ходзе напалеонаўскіх войнаў значна пашырыў сваю імперыю. Але не здолеў перамагчы свайго галоўнага праціўніка — Вялікабрытанію, з якой Францыя знаходзілася ў стане вайны з 1793 (за выключэннем 1802-03). Спробы Напалеона ізаляваць Вялікабрытанію шляхам кантынентальнай блакады не мелі поспеху.

24 чэрвеня 1812 г. Напалеон пачаў вайну супраць Расійскай імперыі (гл. Вайна 1812). У шэрагу аперацый (напр., Бярэзінская аперацыя 1812) асабіста кіраваў войскамі і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях. Каб заручыцца падгрымкай магнатаў і шляхты ВКЛ і для кіравання акупіраванымі тэрыторыямі, зацвердзіў Часовы ўрад Вялікага Княства Літоўскага. Ухіліўся ад пацвярджэння акта Генеральнай канфедэрацыі 1812 аб аднаўленні Польскага каралеўства як унітарнай дзяржавы, хоць не пагадзіўся і на стварэнне асобнай Літоўскай канфедэрацыі. У выніку вайны 1812 яго «Вялікая армія» была разгромлена, што выклікала ўздым антыфранцузскага руху ў залежных ад Напалеона краінах.

Напалеон Банапарт пасля адрачэння ў палацы Фантэнбло Поль Дэларош

Пасля паражэнняў у кампаніі 1813-14 і заняцця ў сакавіку 1814 войскамі антыфранцузскай кааліцыі Парыжа адрокся ад трона (6 красавіка 1814).

Страта ўлады[правіць | правіць зыходнік]

Саюзнікі-пераможцы захавалі за Напалеонам тытул імператара і аддалі яму ва ўладанне востраў Эльбу. Выкарыстаўшы незадаволенасць французаў рэстаўрацыяй улады Бурбонаў, Напалеон Банапарт высадзіўся 1 сакавіка 1815 г. на поўдні Францыі і да 20 сакавіка 1815 аднавіў сваю ўладу (т.зв. «Сто дзён»). Пасля паражэння пры Ватэрлоа 18.6.1815 зноў адрокся ад трона (22.6.1815). Арыштаваны англічанамі, сасланы на востраў Святой Алены, дзе і памёр.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жонкі і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Напалеон II Банапарт (18111832)

Прыёмныя дзеці[правіць | правіць зыходнік]

(дзеці Жазэфіны дэ Багарнэ ад 1-га шлюбу)

(стрыечная пляменніца першага мужа Жазэфіны дэ Багарнэ)

Пазашлюбныя сувязі[правіць | правіць зыходнік]

Матэматыка[правіць | правіць зыходнік]

За заслугі ў матэматыцы Напалеон быў абраны акадэмікам Французскай акадэміі навук. Сярод іншага можна адзначыць:

Правабаковы рух[правіць | правіць зыходнік]

Напалеон ва ўсіх дзяржавах, якія заваяваў і кіраваў, змяніў рух з левабаковага (які дагэтуль лічыўся натуральным) на правабаковы. Гэта захавалася дасюль (таксама ў Беларусі) ва ўсіх тых дзяржавах.

Батаніка[правіць | правіць зыходнік]

У 1804 годзе ў гонар Напалеону быў названы від дрэваў Napoleonaea P.Beauv., які ўваходзіць у сямейства Леціцісавыя. Асаблівасць гэтых афрыканскіх дрэў у тым, што іх кветкі не маюць пялёсткаў, але маюць тры колы тычачак, ствараючы вяночкавую структуру[15].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Napoléon I // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Napoleón I Bonaparte, Empereur des Français // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Наполеон I // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. family fun in corsica the old fashioned way
  5. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  6. а б в г Kindred Britain
  7. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  8. а б Schom, Alan (1998). «Napoleon Bonaparte» (1. HarperPerennial ed.). New York: HarperPerennial. ISBN 0-06-092958-8.
  9. Напалеон I. Савецкая гістарычная энцыклапедыя
  10. Roberts, Andrew (2001). «Napoleon and Wellington». Weidenfeld and Nicholson. p.xviii. ISBN 0-297-64607-9.
  11. Watson, William (2003). «Tricolor and crescent». Greenwood Publishing Group. p.13-14. ISBN 0-275-97470-7.
  12. Amini, Iradj (2000). «Napoleon and Persia». Taylor & Francis. p.12, ISBN 0-934211-58-2.
  13. McLynn, Frank (1998). «Napoleon». Pimlico. p.175, ISBN 0-7126-6247-2.
  14. Dwyer, Philip (2008). «Napoleon:The Path to Power 1769—1799». Bloomsbury. p.372, ISBN 978-0-7475-6677-9.
  15. Quattrocchi, Umberto CRC World Dictionary of Plant Names: Common Names, Scientific Names, Eponyms, Synonyms, and Etymology. — CRC Press, 2000. — ISBN 0-8493-2677-X, ISBN 978-0-8493-2677-6. (англ.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 11. — Мінск, 2000..

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каралі і імператары Францыі (987—1870)
Капетынгі (987—1328)
987 996 1031 1060 1108 1137 1180 1223 1226
   Гуга Капет Роберт II Генрых I Філіп I Людовік VI Людовік VII Філіп II Людовік VIII   
1226 1270 1285 1314 1316 1316 1322 1328
   Людовік IX Філіп III Філіп IV Людовік X Іаан I Філіп V Карл IV   
Валуа (1328—1589)
1328 1350 1364 1380 1422 1461 1483 1498
   Філіп VI Іаан II Карл V Карл VI Карл VII Людовік XI Карл VIII   
1498 1515 1547 1559 1560 1574 1589
   Людовік XII Францыск I Генрых II Францыск II Карл IX Генрых III   
Бурбоны (1589—1792)
1589 1610 1643 1715 1774 1792
   Генрых IV Людовік XIII Людовік XIV Людовік XV Людовік XVI   
1792 1804 1814 1824 1830 1848 1852 1870
    —  Напалеон I
(Першая імперыя,
Банапарты)
Людовік XVIII
(Рэстаўрацыя,
Бурбоны)
Карл X
(Рэстаўрацыя,
Бурбоны)
Луі-Філіп I
(Ліпеньская манархія,
Арлеанскі дом)
Напалеон III
(Другая імперыя,
Банапарты)