Луі Лево
| Луі Лево | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: |
Парыж, |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: |
Парыж, |
| Грамадзянства: | |
| Працы і дасягненні | |
| Працаваў у гарадах: |
Парыж |
| Архітэктурны стыль: | |
| Найважнейшыя пабудовы: |
Во-ле-Віконт, Луўрскі палац, Версальскі палац і інш. |
Луі Лево, радзей Луі Ле Ва (фр.: Louis Le Vau або Levau) — французскі архітэктар, адзін з заснавальнікаў французскага класіцызма, з 1653 па 1670 год — першы каралеўскі архітэктар. Над найбуйнейшымі заказамі архітэктар працаваў звычайна разам з ландшафтаналаджвальнікам Ленотрам і мастаком па інтэр'еры Лебрэнам.
Луі Лево нарадзіўся у Парыжы ў сям'і архітэктара. Лево вучыўся архітэктуры ў Італіі, у прыватнасці, у Рыме і Генуі, у эпоху росквіту барока. Вялікі ўплыў на яго таксама аказаў Франсуа Мансар. Адхіліўшыся ад рэнесансна-барочных формаў, Лево звярнуў увагу на больш простыя элементы класіцызма, у далейшым стаўшы адным з вядучых майстроў класіцызму ў Францыі.
Па замове суперінтэрданта фінансаў Нікаля Фуке Лево пабудаваў раскошны палац Во-ле-Віконт, які прыцягнуў да яго ўвагу караля Людовіка XIV. Пасля падзення Фуке яму было даручана паўтарыць поспех пры праектаванні і будаўніцтве Версальскага палаца. Адначасова Лево займала перабудова палаца Цюільры.
Акрамя гэтага, пад кіраўніцтвам Лево былі пабудаваны будынак Французскай акадэміі і шматлікія гарадскія асабнякі («атэлі»), ў прыватнасці на востраве Сен-Луі.
Асноўныя працы [правіць]
- 1634—1637 Атэль Кальбер — рэзідэнцыя Кальбера і Філіпа Арлеанскага. У 1826 годзе на гэтым месцы была збудавана галерэя Кальбер.
- 1640—1644 Атэль Ламбер
- 1642 — ? Атэль Лево
- 1656—1657 Атэль Лазен
- 1656—1661 Во-ле-Віконт
- 1655—1670 Луўрскі палац
- 1661—1665 Калеж Чатырох Нацый — будынак Французскай акадэміі
- 1661—1670 Версальскі палац
- 1670—1672 Вялікі Трыянон
Літаратура [правіць]
- Hilary Ballon Louis Le Vau — Princeton: Princeton University Press, 1999. — ISBN 0691001863.