Калона Жыгімонта III Вазы
Калона караля Жыгімонта (польск.: Kolumna Zygmunta III Wazy, Kolumna Zygmuntowska) — помнік каралю Жыгімонту III на плошчы перад Каралеўскім палацам у Варшаве.
Калона была ўстаноўлена ў 1643—1644 гадах у якасці дара караля Уладзіслава IV у гонар яго бацькі, па праекце Аўгустына Лочы і Канстанціна Тэнкала. Статуя была створана Клементэ Молі і адлітая з бронзы каралеўскім ліцейнікам Даніілам Тымам.
Статуя адлюстроўвае караля ў рыцарскіх даспехах. У правай руцэ трымае крывую шаблю, левай рукой абапіраецца на крыж.
Ствол калоны, першапачаткова выраблены з мяккага кангламерату, быў у 1885—1887 гадах заменены ствалом з граніту.
Падчас Варшаўскага Паўстання калона была павалена. Яна была адноўленая ў 1949 годзе. Быў выраблены новы ствол з граніту, пастаўленага стшэгомскім кар'ерам у Сілезіі.
Гл. таксама [правіць]
- Калона Дзевы Марыі ў Рыме — правобраз Жыгімонтава слупа
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жыгімонтаў слуп