Варшаўскае паўстанне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Варшаўскае паўстанне (1944)
Аперацыя «Бура», Другая сусветная вайна
Warszawa Powstanie 1944-08-04.jpg
Пазіцыі паўсталых на 4 жніўня 1944 года.
Дата 1 жніўня2 кастрычніка 1944 года
Месца Варшава, Польшча
Вынік Здушэнне паўстання
Cупраціўнікі
Польшча Армія Краёва
Польшча Армія Людова
НВС
пры падтрымцы:
Вялікабрытанія Каралеўскія ВПС
Польшча
1-я армія Войскі Польскага
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік РСЧА
Паўднёва-Афрыканскі Саюз ВПС ПАС
US Army Air Corps Hap Arnold Wings.svg ВПС ЗША
Камандуючыя
Тадэвуш Камароўскі
Антоній Хрусьцель
Тадэвуш Пялчынскі
Леапольд Акуліцкі
Эрых фон дэм Бах
Райнер Штаэль
Хайнц Райнефарт
Браніслаў Камінскі
Пётр Дзьячэнка
Сілы бакоў
45 000 чалавек (першапачаткова)[1] 25 000 чалавек (першапачаткова)[1]
Ваенныя страты
Армія краёва:
5660 забіта[2]
Паўстанцы:
15 200 забіта/згінула без весткі[2]
5000 паранена[2]
15 000—17 000 патрапілі ў палон[2]
а таксама каля 200 000 грамадзянскіх забіта, 700 000 выцеснена з горада.[2]
каля 17 000 чал. забіта[2]
9000 паранена[2]
300 танкаў і інш. бронетэхнікі, 340 аўтамашын, 22 гарматы і адзін самалёт.[2]

Варшаўскае паўстанне (1 жніўня — 3 кастрычніка 1944) — узброенае змаганне супраць нямецкіx акупантаў у польскай сталіцы ў рамках акцыі «Бура».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Польская партызанская армія тады была адным з самых шматлікіх рухаў супраціву ў Еўропе. Яна падпарадкоўвалася польскаму ўраду ў выгнанні — шматпартыйнай кааліцыі, арганізаванай у Лондане.

Яшчэ 20 ліпеня польскі ўрад у выгнанні аддаў загад атрадам Арміі Краёвай ва ўзаемадзеянні з Чырвонай Арміяй вызваляць польскія гарады і абвяшчаць там уладу польскага ўрада. Калі савецкія войскі захапілі два плацдармы за Віслай, Сандомірскі і Мангушаўскі, камандаванне АК палічыла гэты момант падыходзячым для пачатку паўстання. Тым больш, што маскоўскае радыё звярнулася да варшавян з заклікам паўстаць супраць немцаў.

Ваенныя дзеянні[правіць | правіць зыходнік]

31 ліпеня, калі перадавыя сілы Чырвонай Арміі набліжаліся да размешчанага на ўсходнім беразе Віслы варшаўскага раёна Прага, камандавалы «Арміі Краёвай» (АК) Тадэвуш Камароўскі (псеўданім «Бур») аддаў загад аб пачатку паўстання ў горадзе. Да аперацыі, якая пачалася пасля абеду 1 жніўня пад камандаваннем кашталяна варшаўскай вобласці палкоўніка Антоній Хрустэля (псеўданім «Мантэр»), прыступілі прыблізна 23 тысячы салдат АК, з якіх толькі частка была ўзброена. На працягу першых дзён баёў паўстанцы захапілі шмат стратэгічна важных аб'ектаў, і пазней іх колькасць павялічылася да 34 тысяч. У прыватнасці, 5 жніўня паўстанцы ўзялі канцлагер Генсіуўка і вызвалілі 383 зняволеных, у тым ліку 348 яўрэяў. Большая частка з іх далучылася да паўстанцаў.

Польскі паўстанец

Аднак ім не атрымалася цалкам выцесніць немцаў з цэнтра горада, а таксама авалодаць галоўнымі камунікацыямі і мастамі. 16-тысячны нямецкі гарнізон быў узмоцнены, і 5 жніўня немцы пачалі контратаку з дапамогай танкаў, цяжкай артылерыі і ўдарнай авіяцыі. У здушэнні паўстання прымалі ўдзел наступныя часткі:

  • 1-ы і 2-ы батальёны 1-га Усходне-мусульманскага палка СС (800 афіцэраў, унтэр-афіцэраў і радавых);
  • 1-ы полк «Брыгады Камінскага» (1700 чалавек);
  • 3-і казачы кавалерыйскі батальён 57-га ахоўнага палка;
  • 69-ы казачы батальён 3-й кавалерыйскай брыгады Казачага Стана[3];
  • 36-я грэнадзёрская дывізія СС «Дырлевангер».

За здушэнне польскага паўстання адказваў генерал СС Эрых фон Бах, які ўзначальваў так званыя «аперацыі супраць бандытаў» у акупаванай нацыстамі Еўропе. Толькі два падраздзяленні, якімі камандаваў фон Бах, — так званая «Руская нацыянальная вызваленчая армія» і брыгада СС, набраная выключна з асуджаных злачынцаў, у першыя два дні Варшаўскага паўстання знішчылі 40 тысяч мірных жыхароў. Атакавалыя нямецкія калоны падзялілі Варшаву на «паўстанцкія астравы». Сувязь паміж астравамі паўстанцы наладзілі праз пераходы ў скляпах і падземныя камунікацыі. На захопленай паўстанцамі тэрыторыі ўладу трымала польская адміністрацыя, выдаваліся газеты, дзейнічала радыё «Блыскавіца» (польск.: «Błyskawica») і гарадскія службы.

Плакат часоў Варшаўскага паўстання: «Да абароны ў шэрагах Арміі Краёвай»

Меркавалася, што баі будуць працягвацца некалькі дзён да прыходу Чырвонай Арміі. Дзеля перамоў са Сталіным у Маскву прыбыў прэм'ер польскага ўрада ў выгнанні Станіслаў Мікалайчык. Але Сталін наўзамен на савецкую дапамогу варшаўскім паўстанцам прапанаваў Станіславу Мікалайчыку зліць яго ўрад з савецкім марыянетачным урадам — Польскім Камітэтам Нацыянальнага вызвалення, створаным у занятым Чырвонай Арміяй Любліне 20 ліпеня 1944. Пасля таго, як Мікалайчык адмовіўся падпарадкавацца ПКНВ, Сталін аддаў загад аб спыненні наступальных дзеянняў у раёне Варшавы.

Да цяперашняга часу існуюць два пункты гледжання па пытанне, чаму савецкія наступальныя дзеянні пад Варшавай былі спынены. Згодна атрыманаму нямецкай разведкай у красавіку 1944 года паведамлення ад аднаго з надзейных агентаў, на Варшаўскае паўстанне рабіўся разлік яшчэ пры планаванні аперацый Чырвонай Арміі. Пры планаванні летняй кампаніі ў савецкай Стаўцы было вырашана галоўны ўдар нанесці праз Беларусь да Балтыйскага мора і межаў Усходняй Прусіі, дапаможны — на львоўска-сандомірскім накірунку, з пачаткам паўстання ў Варшаве ў той самы час. Аднак калі высветлілася, што кіраўнічую ролю сярод варшаўскіх паўстанцаў адыграе Армія Краёва, а нешматлікія атрады пракамуністычнай Арміі Людовай вымушаны ёй падпарадкоўвацца, Сталін не стаў спяшацца на дапамогу паўстанцам, каб сілы АК у Варшаве былі разгромлены немцамі, што знішчыла б супернікаў вызначанага ўсталявання савецкага кантролю над Польшчай.

Паводле іншага пункта гледжання, наступ быў прыпынены з ваенных меркаванняў, бо Чырвоная Армія за час наступу выдахлася, расцягнула парадкі і камунікацыі, немцы ж, сцягнуўшы да Варшавы 5 танкавых дывізій (у тым ліку дывізіі СС), перайшлі ў контрнаступленне і прымусілі савецкае камандаванне перайсці да абароны.

Паўстанец аглядае Кракаўскае прадмесце ў Варшаве праз разбураную сцяну касцёла

Сталін не пагадзіўся нават на пасадку брытанскіх і амерыканскіх транспартных самалётаў, якія бы даставілі зброю і боепрыпасы паўстанцам, на савецкіх аэрадромах, што практычна зрабіла немагчымым пастаўляць дапамогу паўстанцам паветраным шляхам, бо бліжэй за ўсё авіябазы саюзнікаў знаходзіліся на поўдні Італіі і ў Вялікабрытаніі. Вышынскі, намеснік наркама замежных спраў СССР, заявіў пасольствару ЗША ў Маскве 18 жніўня: «Савецкі ўрад, вядома ж, не можа пярэчыць супраць таго, каб англійскія і амерыканскія самалёты скідалі зброю ў раёне Варшавы, паколькі гэтая справа амерыканцаў і брытанцаў. Але яно рашуча пярэчыць супраць таго, каб брытанскія або амерыканскія самалёты пасля скіду зброі ў раёне Варшавы прызямляліся на савецкай тэрыторыі, паколькі савецкі ўрад не жадае звязваць сябе прама або ўскосна з авантурай у Варшаве»[4].

Дзеля дастаўкі польскім паўстанцам зброі даводзілася пралятаць адлегласць у тры тысячы кіламетраў з баз у паўднёвай Італіі над акупаванай нацыстамі Еўропай. Калі ж самалёты выпадкова заляталі ў паветраную прастору над занятымі савецкімі войскамі тэрыторыяй, іх збівалі. Праз вялікія страты аперацыю па дастаўцы зброі польскім паўстанцам давялося спыніць. Толькі ў сярэдзіне верасня, калі паўстанне набліжалася да канца, амерыканскай авіяцыяй быў ажыццёўлены адзіны масавы скід зброі і боепрыпасаў, з якога паўстанцы перахапілі толькі 47 тон.

У перыяд з 5 жніўня па 14 верасня немцы задзейнічалі супраць паўстанцаў значныя сілы, падтрыманыя авіяцыяй. Паўстанцы вымушаны былі адступіць. Яны страцілі большасць вызваленых раёнаў і ўтрымлівалі толькі цэнтр горада.

14 верасня савецкія войскі авалодалі Прагай на ўсходнім беразе Віслы. З 13 верасня па 1 кастрычніка 1944 савецкая авіяцыя здзейсніла больш за 5000 самалёта-вылетаў (з іх 700 сіламі 1-й авіяцыйнай дывізіі Войска Польскага) і скінула паўсталым 156 мінамётаў, больш за 500 процітанкавых стрэльбаў, каля 3000 аўтаматаў і вінтовак, 41 780 гранат, 3 млн патронаў, 113 т ежы і медыкаментаў.

15 верасня падраздзяленні Войска Польскага пад камандаваннем генерала Берлінга, дзеючы сумесна з часткамі Чырвонай Арміі, фарсіравалі Віслу ў межах горада і захапілі некалькі плацдармаў, але былі вымушаны пакінуць іх.

Баі працягваліся, павялічвалася колькасць ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва, не хапала харчавання, медыкаментаў і вады.

2 кастрычніка паўстанцы капітулявалі. Апошнія шэсць месяцаў вайны паўстанцы правялі ў лагерах для палонных.

17 студзеня 1945 года, амаль праз паўгады пасля пачатку Варшаўскага паўстання, Савецкая армія ўвайшла ў пусты знішчаны горад.

Страты[правіць | правіць зыходнік]

Загінулі 10 тысяч паўстанцаў, 17 тысяч паўстанцаў патрапілі ў палон, 7 тысяч зніклі без вестак. Немцы таксама панеслі значныя страты: загінулі каля 10 тысяч салдат, каля 6 тысяч зніклі без вестак, нямецкія войскі страцілі 300 танкаў, гармат і бронеаўтамабіляў.

Загінула каля 150 тысяч грамадзянскага насельніцтва, вялікая частка горада была разбурана (пазней спецыяльныя нямецкія брыгады знішчалі ацалелыя будынкі), каля 520 тысяч жыхароў былі выгнаны з горада.

Паўстанне не дасягнула ні ваенных, ні палітычных мэт, але стала для палякаў сімвалам мужнасці і рашучасці ў барацьбе за незалежнасць.

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Водгукі[правіць | правіць зыходнік]

У сучаснай польскай гісторыяграфіі Варшаўскае паўстанне лічыцца барацьбой за незалежнасць не толькі польскай сталіцы, але і за свабоду і незалежнасць цэлай краіны. Напрыклад, польскі гісторык, доктар навук Анджэй Кшыштаф Кунерт кажа: Відавочна, што бітва за Варшаву была бітвай за Польшчу. Нягледзячы на той факт, што акупанты пазбавілі Варшаву ролі сталіцы, яна была адміністрацыйным цэнтрам аднаго з дыстрыктаў, Варшава заставалася сталіцай польскай падпольнай дзяржавы. Гэтак яе ўспрымаў увесь свабодны свет і большасць польскага грамадства. Паўстанне такіх памераў, якім на працягу двух першых дзён стала Варшаўскае паўстанне, было без сумневаў з самага пачатку бітвай за Польшчу. [5] Намеснік дырэктара музея Варшаўскага паўстання Павел Укельскі ўдакладняе: Варшава прадстаўляла ўсю краіну. Тут дзейнічалі дэлегаты легальнага ўрада, працавалі падпольныя суды і адміністрацыя. На дапамогу паўстанцам ішлі атрады з усёй Польшчы, у Варшаве змагаліся жыхары іншых гарадоў. [6]. З польскага боку галоўную ролю ў Варшаўскім паўстанні адыграла Армія Краёва (каля 40 тысяч чалавек). У гэты час Чырвоная Армія сведама затрымалася перад Віслай і дапамогі паўстанцам не аказала, бо кіраваў паўстаннем польскі эміграцыйны ўрад у Лондане, які варожа ставіўся да камуністаў [7].

Значэнне і памяць[правіць | правіць зыходнік]

Пасля 63 дзён барацьбы паўстанцы склалі зброю, аднак, нягледзячы на паразу паўстання і вялікія ахвяры — знішчэнне гораду і страту пакалення маладых людзей — варшаўскае паўстанне было гераічным актам барацьбы польскага народа за свабоду і замацавала польскую свядомасць на працягу панавання камуністычнага рэжыму ў Польшчы.

Прафесар Анджэй Фрышкэ лічыць, што Варшаўскае паўстанне было вялікай бітвай (...) за свабоду гэтай часткі Еўропы ад нацызму, але таксама рухам супраць савецкай дамінацыі ва Усходняй Еўропе[8]. Улады ПНР не прызнавалі традыцыі Варшаўскага паўстання. Анджэй Фрышкэ лічыць, што ўлада замоўчвала паўстанне таму, што яно было вялікім збройным чынам Арміі Краёвай, якая не была камуністычным падполлем, а структурай, звязанай з польскім урадам у Лондане[8].

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны многія з тых, хто змагаўся ў паўстанні, альбо не маглі вярнуцца на радзіму, альбо сталі ахвярамі рэпрэсій. Узамен за іх гераізм, за выкананне патрыятычнага абавязку яны сустракаліся з рэпрэсіямі, нават смерцю (Лех Качыньскі) [9]. У мінулыя гады варшаўскаму паўстаннню не надавалі належнай увагі. Яно разглядалася як лакальная варшаўская падзея [10].

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Анджэй Фрышкэ адзначае, што сярод паўстанцаў былі спрэчкі за сэнс паўстання; сутнасць спрэчкі датычыць таго, ці варта было пачынаць бітву, у якой не было шанцаў на перамогу. Адразу было бачна, што гэта вельмі рызыкоўны крок. Крытыкі камандуючых паўстання кажуць, што быў згублены вялікі людскі, матэрыяльны і культурны патэнцыял, які мог бы служыць народу. Заступнікі ідэі паўстання падкрэсліваюць, што гэтая ахвяра была неабходнай для народзінаў легенды. Чын, вакол якога засяроджваецца ўяўленне народу наступных пакаленняў[8].

У беларускай гісторыяграфіі[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйная гістарыяграфія замоўчвае паўстанне. Гісторык Валянцін Голубеў кажа, што гэта тлумачыцца дзяржаўнай палітыкай, якая ў Беларусі скіраваная на Усход [11].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Баявы шлях польскіх вайсковых часцей у Другой сусветнай вайне