Камета Донаці
Камета Донаці |
|
| Адкрыццё | |
|---|---|
| Першаадкрывальнік: | Джавані Батыста Донаці |
| Дата адкрыцця: | 2 чэрвеня 1858 |
| Характарыстыкі арбіты | |
| Эпоха: | 2399960,5 (8 кастрычніка 1858) |
| Афелій: | 311,7 а. а. |
| Перыгелій: | 0,578469 а. а. |
| Вялікая паўвось: | 156,1 а. а. |
| Эксцэнтрысітэт арбіты: | 0,996295 |
| Перыяд абароту: | ~2000 a |
| Нахіленне арбіты: | 116,9512° |
| Апошні перыгелій: | 30 верасня 1858 |
| Наступны перыгелій: | XXXIX стагоддзе |
| Фізічныя характарыстыкі | |
Камета Донаці (умоўныя абазначэнні: C/1858 L1, 1858 VI) - доўгатэрміновая камента, адкрытая італьянскім астраномам Джавані Донаці 2 чэрвеня 1858 года. Бліжэйшай адлегласці да зямлі дасягнула 10 кастрычніка 1858 г. З'яўляецца першай сфатаграфаванай каметай і першай, да якой быў ужыты спектральны аналіз (вынікам стала вызначэнне складу каметы). Наступны раз чакаецца ў ХХХІХ ст.
У жніўні 1858 года стала галоўным упрыгожваннем паўночнага неба. Яе назіралі пад коўшам Вялікай Мядзведзіцы. Камета Донаці адначасова дэманстравала ўсе тры тыпа каметных хвастоў (пылавы, газавы, кароткі плазмавы). Амаль паўгады назіралася няўзброеным вокам. Марк Твэн сцвярджаў, што мог нават чытаць газету пры святле ззяння каметы Донаці (хутчэй за ўсё - перабольшанне).
Назіралася над тэрыторыяй Беларусі: "У верасні, пры ясных начах, была бачная камента Донаці; вечарам яна была на захадзе і адрознівалася незвычайнымі памерамі, раніцамі спачатку з'яўлялася ніжэй Вялікай мядзведзіцы, потым перасунулася з поўначы на захад; у канцы верасня з'явілася на паўднёва-заходнім баку і 2 кастрычніка знікла"[1].
Зноскі
- ↑ Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба Гродненской губернии. Составил П. Бобровский. Часть первая. Приложения. - СпБ., 1863. - с. 67.
Спасылкі [правіць]
- Камета Донаці на старонцы JPL Small-Body Database Browser (англ.)
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
| Гэта пачатак артыкула пра камету. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
