Марк Твэн

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Марк Твэн (1871)

Марк Твэн (англ.: Mark Twain, сапр. Сэмюэл Лэнгхарн Клеменс (англ.: Samuel Langhorne Clemens); 30 лістапада 1835, пас. Фларыда, штат Місуры — 21 красавіка 1910) — выдатны амерыканскі пісьменнік, журналіст і грамадскі дзеяч. Яго творчасць ахоплівае мноства жанраў — рэалізм, рамантызм, гумар, сатыра, філасофская фантастыка, публіцыстыка і інш.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў наборшчыкам у друкарні, рачным лоцманам, шукальнікам золата, рэпарцёрам.

Пахаваны ў Элмайры (штат Нью-Ёрк) побач са сваёй жонкай Алівіяй, з якой ён пражыў у шлюбе трыццаць чатыры гады.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў апавяданнем «Знакамітая жаба-скакуха з Калавераса» (1865). Уражанні ад падарожжа ў Еўропу і Палесціну ў кнізе нарысаў «Прасцякі за мяжой» (1869). Аўтар аўтабіяграфічных нарысаў «Загартаваныя» (1872), сатырычнага рамана «Пазалочанае стагоддзе» (1873, з Ч. Д. Уорнерам), гумарыстынага зборніка «Старыя і новыя апавяданні» (1875). Найбольшую вядомасць атрымалі два цыклы твораў Марка Твэна: своеасаблівы эпас ракі Місісіпі (зборнікі нарысаў «Даўнія часы на Місісіпі», 1875, «Жыццё на Місісіпі», 1883; аповесці «Прыгоды Тома Соера», 1876, «Прыгоды Гекльберы Фіна», 1884) і проза на «сярэдневяковыя» тэмы (алегарычная аповесць «Прынц і жабрак», 1882; раман-антыўтопія «Янкі з Канектыкута пры двары караля Артура», 1889; раман «Асабістыя ўспаміны пра Жанну д'Арк яе пажа і сакратара Луі дэ Конта», 1896, і інш.). Уражанні ад кругасветнага падарожжа ў кнізе «Па экватары» (1897). Аўтар аповесцей «Прасцяк Вільсан», «Том Соер за мяжой» (абедзве 1894), «Том Соер — сышчык» (1897), «Чалавек, які спакусіў Гедліберг» (1899), серыі памфлетаў і інш. У творах выкрываў сацыяльна-грамадскія заганы, расізм і каланіяльную палітыку, ілжывасць афіцыйнай маралі, параўноўваў амерыканскую мінуўшчыну з сучаснасцю, Старому свету супрацьпастаўляў Новы як увасабленне амерыканскай цывілізацыі; яны насычаны фальклорнымі і міфалагічнымі матывамі і вобразамі, прыгодніцкімі сюжэтамі, адметныя багатай палітрай камічнага (сатыра, гратэск, пародыя, гумар), фабульным дынамізмам. Яго творы неаднаразова экранізаваны.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Прыгоды Гекльберы Фіна. Мн., 1937;
  • Прыгоды Тома Соера. 2-е выд. Мн., 1939;
  • Утаймаванне веласіпеда: Апавяданні. Мн., 1971;
  • Прынц і жабрак. Мн., 2001.

Сярод перакладчыкаў твораў Марка Твэна на беларускую мову І. Гурскі, П. Кавалёў, А. Марціновіч, Я. Маўр, І. Пташнікаў, А. Савіцкі, Б. Сачанка, Я. Семяжон, М. Татур, М. Ткачоў, Т. Хадкевіч і інш. У 1982 Беларускі тэатр імя Я.Коласа паводле яго аднайменнай аповесці паставіў спектакль «Прыгоды Гекльберы Фіна».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БелЭн, т.15. — Мн., 2002.

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

ВікіЦытатніку
Матэрыялы па тэме ў
Вікікрыніцах