Камуністычная партыя Іспаніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Камуністычная партыя Іспаніі
Partido Comunista de España
Выява лагатыпа
Заснавальнік Jules Humbert-Droz[d]
Дата заснавання 14 лістапада 1921
Штаб-кватэра Іспанія Мадрыд, Іспанія
Краіна
Ідэалогія еўракамунізм, антыфашызм
Інтэрнацыянал
Саюзнікі і блокі Рабочыя камісіі
Маладзёжная арганізацыя Communist Youth Union of Spain[d]
Колькасць членаў 35 000
Гімн Інтэрнацыянал
Сайт pce.es
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Камуністычная партыя Іспаніі (КПІ) (ісп.: Partido Comunista de España) — ультралевая палітычная партыя ў Іспаніі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Камуністычная партыя Іспаніі была заснавана ў 1921 годзе пасля расколу ў Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі (ІСРП). КПІ была заснавана членамі ІСРП, якія выступалі супраць сацыял-дэмакратычнага крыла ІСРП, таму што сацыял-дэмакратычнае крыло не падтрымлівала інтэграцыю ІСРП у Камуністычны інтэрнацыянал. Партыя была ўпершыню легалізавана пасля абвяшчэння Другой Іспанскай рэспублікі ў красавіку 1931 года. З пачаткам грамадзянскай вайны ў Іспаніі КПІ падтрымала рэспубліканцаў, а пасля іх паражэння партыя была забаронена.

Пры дыктатуры Франка КПІ была галоўнай апазіцыяй франкісцкай дыктатуры. У першыя гады дыктатуры многія члены КПІ далучыліся да іспанскіх макаў, групы партызан, якія змагаліся супраць франкізму. З падзеннем папулярнасці макі ў 1960-х, КПІ памяняла тактыку і перайшла ад партызанскай барацьбы да прафсаюзнай, заснаваўшы Рабочыя камісіі.

Пасля смерці Франка і пераходу Іспаніі да дэмакратыі КПІ была зноў легалізавана 9 красавіка 1977 года.

З 1986 года ўваходзіць у кааліцыю "Аб'яднаныя левыя". У сваім статуце КПІ вызначае свае мэты як "дэмакратычны ўдзел у рэвалюцыйным пераўтварэнні грамадства і яго палітычных структур, пераадоленне капіталістычнай сістэмы і пабудова сацыялізму ў іспанскай дзяржаве, як уклад у пераход да сацыялізму ва ўсім свеце".

Мае маладзёжную арганізацыю - Камуністычны саюз моладзі Іспаніі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]