Канадскі рабочы кангрэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канадскі рабочы кангрэс
англ.: Canadian Labour Congress
фр.: Congrès du travail du Canada
Абрэвіятура CTC
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі прафсаюз
Заснаванне
Дата заснавання 1956
Член у
canadianlabour.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канадскі рабочы кангрэс (КРК) (англ.: Canadian Labour Congress; фр.: Congrès du travail du Canada) — канадская нацыянальная асацыяцыя прафсаюзаў. Створаны ў 1956 годзе шляхам зліцця Канадскага кангрэса прафсаюзаў і Канадскага кангрэса працы.

Большасць прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Канадскі рабочы кангрэс, з’яўляюцца аддзяленнямі адпаведных прафсаюзаў ЗША, названых міжнароднымі (як, напрыклад Міжнароднае брацтва кіроўцаў грузавікоў). Вышэйшым органам кангрэса лічацца скліканыя праз два гады з'езды.

У 1961 годзе кіраўніцтва КРК і Федэрацыі кааператыўнай садружнасці падпісалі пагадненне аб стварэнні сацыял-дэмакратычнай Новай дэмакратычнай партыі Канады, дзейнасць якой спрыяла рэалізацыі сацыяльных праграм.

Канадскі рабочы кангрэс з’яўляецца сябрам Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]