Канстанцін Фёдаравіч Быліч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
К. Быліч.jpg

Канстанцін (Кастусь) Фёдаравіч Быліч (20 кастрычніка 1906 — 27 верасня 1944) — беларускі акцёр, заслужаны артыст БССР (1935).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 20 кастрычніка 1906 года ў Іван-горадзе Люблінскай губерні Нова-Александрыйскага павета ў сялянскай сям'і. У 1915 годзе, ратуючыся ад нямецкай акупацыі, ён разам з маці, братамі і сястрой пераехаў з Брэст-Літоўску ў Калугу, дзе пайшоў у школу. З-за цяжкага матэрыяльнага становішча падчас канікул працаваў табельшчыкам на будоўлі, забеспячэнцам, канторшчыкам. У 1921 годзе, пасля вяртання з фронту бацькі, сям'я Былічаў пераяжджае ў Мінск, дзе Кастусь уладкоўваецца вучнем садавода ў Лошыцу. Праз год ён паступае ў Мінскую школу 2-й ступені Маскоўска-Беларуска-Балтыйскай чыгункі. Вучобу сумяшчае з заняткамі ў драмгуртку пад кіраўніцтвам М. Кавязіна.

Творчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Захапленне тэатрам прывяло Кастуся ў трупу знакамітага Уладзіслава Галубка, дзе ён са сваім сябрам У. Дзядзюшкам спачатку ўдзельнічаў у масоўках і эпізадычных ролях, а з 1925 года быў залічаны акцёрам вандроўнага тэатра (БДТ-3). Прыгожы, высокі, пластычны, вельмі арганічны ў паводзінах, шчыры ў пачуццях, Быліч хутка стаў выконваць у тэатры галоўныя ролі, першай з якіх стала роля вольналюбівага плытагона Андрэя ў аднайменным спектаклі па п'есе Галубка.

У час рэпрэсій 1937 г. БДТ-3 у Гомелі быў расфарміраваны, а Быліч і іншыя акцёр пераведзены ў БДТ-1. У пастаноўках Купалаўскага тэатра акцёр яшчэ раз сцвердзіў сябе выдатным майстрам пераўвасаблення ў вобразах пана Ендрыхоўскага ў спектаклі «Партызаны» К. Крапівы і Аляксандра — «Дурная для іншых, разумная для сябе» Лопэ дэ Вегі. Калі б не трагічны лёс, Кастусь Быліч меў бы ўсе магчымасці стаць адным з карыфеяў беларускай сцэны.

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

Кастусь Быліч загінуў 24 кастрычніка 1944 года[1] падчас чыгуначнай катастрофы пры рээвакуацыі тэатра з Томска ў Мінск (паводле іншых звестак, памёр 27 верасня 1944 года).

Ролі[правіць | правіць зыходнік]

Першая значна роля ў БДТ-3- вальналюбівы плытагон Андрэй ў «Плытагоны» (У. Галубка). У БДТ-3 акцёр стварыў каля 20 рознапланавых вобразаў, лепшыя з якіх: моцны духам батрак Ігнат Шворын з п'есы польскага драматурга Б. Гарчынскага «У ліпеньскую ноч», камуніст Сцяпан Глоба ў спектаклі «Ярасць» Я. Яноўскага, кулак Певень з п'есы «Дыктатура» І. Мікіценкі, кар'ерыст Бялкоўскі ў «Маім сябры» М. Пагодзіна, інжынер-контррэвалюцыянер Савіцкі са спектакля «Контратака» Д. Курдзіна, гадзінных спраў майстра Карфункель — пачвара, якая ўвасабляе ідэалогію фашызму, у спектаклі «Гадзіншчык і курыца» І. Качаргі. Бліскуча выканаў Быліч ролю Фердынанда ў пастаноўцы «Каварства і каханне» па п'есе Ф. Шылера, дзе «трагедыя кахання ператварылася ў трагедыю сацыяльную, рамантычная прыўзнятасць, узвышанасць шылераўскага героя ўдала спалучылася з рамантычнай узвышанасцю акцёрскай індывідуальнасці». Таксама вядомы як выканаўца ролі Кастуся Каліноўскага ў «Кастусь Каліноўскі» (Е. Міровіча)

Кіпучая жыццядзейнасць і энергія мастака патрабавалі выхаду ў розных накірунках творчасці. Ён выступаў як канферансье, дэкламатар, танцор. Вельмі любіў маляваць і ўвесь вольны час аддаваў гэтаму захапленню.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Commons
  • Атрошчанка А. Талент адметны і яркі// Маладосць. 1968. № 12.
  • Смольскі Р. Быліч Канстанцін Фёдаравіч// Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мн., 2002. — С. 190—191.
  • Смольскі Р. Кастусь Быліч// Майстры беларускай сцэны. Кн. 3. Мн., 1978.