Капліца-пахавальня Вольскіх
Славутасць | |
Капліца-пахавальня Вольскіх | |
---|---|
53°15′58″ пн. ш. 25°53′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Капліца-пахавальня Вольскіх — каталіцкая капліца ў Жалезніцы Баранавіцкага раёна. Размешчана на ўсходняй ускраіне вёскі, на каталіцкіх могілках. Пабудавана ў першай палове XIX ст. з цэглы як родавая пахавальня роду Вольскіх. Захавалася ў паўзруйнаваным стане[1].
-
Капліца ў 1907 годзе
-
Капліца ў 1908 годзе
-
Алтар капліцы ў 1907 годзе
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры класіцызму. Кампактная прамавугольная ў плане пабудова пад двухсхільным дахам. Фасад вырашаны чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам (не захаваўся), сцены крапаваны пілястрамі. Зала перакрыта цыліндрычным скляпеннем, асвятляецца 2 бакавымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі з сандрыкамі. У інтэр’еры алтар у выглядзе 6-пілястравага ампірнага порціка з трохвугольным франтонам і ляпнымі гірляндамі. Пад капліцай сутарэнне пад цыліндрычным скляпеннем з 2 ярусамі арачных нішаў для пахаванняў[1] (разрабаваныя і разбураныя)[2].
Зноскі
- ↑ а б Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 139. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
- ↑ Жалезніца // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — С. 65. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 139. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капліца-пахавальня Вольскіх
- Капліца-пахавальня Вольскіх на сайце Глобус Беларусі (руск.)