Капот (канадскае адзенне)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Рачная дарога» Карнеліуса Крыгафа  (англ.), 1855 г. (Тры жыхары ў капотах)

Капот (фр.: capote) — доўгае ваўняное паліто з капюшонам, якое выкарыстоўвалі жыхары Паўночнай Амерыкі ў раёнах халоднага клімату.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З першых дзён паўночнаамерыканскага гандлю футрам  (руск.) як карэнныя народы, так і епрапейскія канадскія  (англ.) пасяленцы ператварылі ваўняныя коўдры ў «капоты» як сродак перажыць суровыя зімы[1]. Яны служылі зімовай вопраткай для першых нацый, хабітантаў  (англ.) і ваяжораў  (руск.) Новай Францыі, метысаў  (руск.) з калоніі Рэд-Рывер  (англ.), а пазней і для брытанскіх пасяленцаў  (англ.), гандляроў і трапераў  (руск.) у Брытанскай Паўночнай Амерыцы[2].

Кампанія Гудзонава заліва прадавала капоты, якія называліся паліто-коўдрамі (англ.: blanket coats), вырабленымі з іх коўдраў з адзнакамі  (англ.). Яны прадаваліся на гандлёвых пунктах  (англ.) кампаніі з пачатку XVIII стагоддзя, і былі папулярныя сярод гандляроў сваім дызайнам, дзякуючы якому ў іх было зручна рухацца і паляваць. Менавіта паліто-коўдры Гудзонава заліва паслужылі ўзорам для стварэння канадскай курткі-макіна  (англ.).

Англійская мова пераняла французскае слова capote прынамсі ў 1812 годзе.

Капоты пасяленцаў[правіць | правіць зыходнік]

Пасяленец у капоце, 1778 год.

У пачатку 1600-х гадоў французскія маракі прадавалі свае еўрапейскія капоты — плашчы з капюшонамі — карэнным жыхарам племені мікмак у Паўночнай Амерыцы. Да 1619 года французскія хабітанты  (англ.) таксама насілі капоты. Праз пяцьдзясят гадоў жыхары насілі капоты ў змененай форме, магчыма, заснаванай на модным тады жустакоры  (руск.) або на французскай ваеннай форме  (англ.) салдат, дыслакаваных у той час у Новай Францыі, такіх як Карыньян-Сальерскі полк  (англ.). Змененая версія вопраткі даўжынёй да калена не мела гузікаў і насілася з адмысловым кушаком  (англ.)[3][4]. Капоты пасяленцаў тэхнічна ўжо не з’яўляліся капотам еўрапейскага стылю, а ўвабралі ў сабе рысы як плашчы маракоў, так і формы мясцовых ваенных[5].

Французскае слова capote з цягам часу таксама страціла апошнюю літару і на франка-канадскім дыялекце  (руск.) новаўтварэнне capot стала азначаць іменна гэты адмысловы прадмет адзення — зімовае паліто, характэрнае для гэтага рэгіёна. Ад назоўніка capot утварыліся дзеясловы encapoter і s’encapoter, якія азначаюць «надзець капот і іншыя зімовыя аксэсуары перад выхадам»[5].

Капоты метысаў[правіць | правіць зыходнік]

" Зімовым уборам метысаў быў капот; паліто даўжынёй да сцёгнаў з поўнымі рукавамі, якое можа быць з капюшонам або накідкай або без іх. Большасць з іх мела невялікія наплечныя ўпрыгажэнні з чырвонага страуду[6]. Каб паліто было закрытым, выкарыстоўваліся як раменьчыкі, так і гузікі або пояс.
Лоўрэнс Барквел  (англ.)[7]
"
«Сцэна на Паўночным Захадзе  (руск.)» каля 1845. Пол Кейн  (руск.). Лефруа апрануты ў вопратку метыса  (руск.)/ваяжора  (руск.), якая складаецца з капота, пояса, агнявой торбы, рукавіц на шнурку, легінсаў, падвязак і макасінаў. Яго спадарожнік таксама апрануты ў капот, пояс і агнявую торбу[7].

Выраз «чырвоны страуд» адносіцца да «Stroudwater Scarlet», тканіны, вырабленай у англійскім горадзе Страуд  (руск.), якая выкарыстоўвалася для ўніформы брытанскай арміі  (англ.)[8]. Капоты метысаў раёна калоніі Рэд-Рывер  (англ.) вырабляліся са скуры або воўны[7]. Скураныя вырабы часта ўпрыгожвалі бісерам і шаўковай вышыўкай у кветкавых малюнках[9]. Ваўняныя капоты былі розных колераў; сіняму аддалі перавагу каталіцкія метысы, а беламу — пратэстанцкія метысы, у той час як шэры насілі абедзве групы[7]. На талію апраналі пояс, а ў складкі паясніцы запраўлялі або вешалі на шыю на шлейках агнявую торбу. Агнявая торба выкарыстоўвалася для пераноскі крэменю, красала і трута для распальвання агню, а таксама тытуню, люлькі, нажа і іншых асабістых рэчаў[10], паколькі ў большасці капотаў не было кішэняў.

Амерыканскі геолаг Уільям Іпаліт Кітынг  (англ.) апісаў групу метысаў-паляўнічых на буйвалаў  (англ.), якіх ён сустрэў у Пембіне  (укр.) ля Рэд-Рывер  (руск.) у 1823 годзе.

" Усе яны маюць сінія капоты з капюшонам, якія выкарыстоўваюць толькі ў непагадзь; капот замацоўваецца вакол іх таліі вайсковым поясам; яны носяць кашулю з бязі або размаляванага мусліну, макасіны і скураныя ласіны, зашпіленыя вакол ног падвязкамі, упрыгожанымі пацеркамі. Буа-бруле  (англ.) часта абыходзяцца без капелюша; калі ў іх ёсць адзін, ён звычайна стракаты на індыйскі манер, з пёрамі, пазалочанымі карункамі і іншымі яркімі ўпрыгажэннямі.
Уільям Кітынг 1824[11]
"

У канадскай культуры[правіць | правіць зыходнік]

У другой палове XIX стагоддзя паліто-коўдру папулярызавалі сярод насельніцтва Канады еўрапейскага паходжання да такой ступені, што на яго глядзелі як на нацыянальнае адзенне  (англ.). Коўдры выкарыстоўваліся спачатку пераважна тымі, хто працуе на свежым паветры, але з цягам часу крой і канструкцыя паліто пачалі адпавядаць зменлівай еўрапейскай і амерыканскай модзе і сталі больш шырока выкарыстоўвацца[12].

Папулярнасць паліто была часткай больш шырокага руху па прыняцці аспектаў культуры карэннага насельніцтва з мэтай усталявання канадскай ідэнтычнасці, якая была б асобнай ад брытанскай і амерыканскай ідэнтычнасці[13]. Дзве элітныя групы адыгралі важную ролю ў стварэнні папулярнасці коўдры. Адным з іх быў Манрэальскі клуб снегаступаў  (англ.), які прыняў паліто-коўдру ў якасці неабходнага абсталявання[14]. Хаджэнне на снегаступах  (укр.) было яшчэ адным заняткам, перанятым у карэнных жыхароў і на некаторы час стала надзвычай папулярным як від спорту. Іншай групай былі паслядоўнікі генерал-губернатараў Канады  (укр.), сфатаграфаваных у капотах. Магчыма, яшчэ больш важным для распаўсюджвання капотаў як моды было яго нашэнне жонкамі генерал-губернатараў Канады  (англ.). Першапачаткова капоты лічыліся мужчынскай вопраткай, але для прамацыйных мэтаў іх шылі ў жаночай і дзіцячай версіях[15].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. the native canadian. Nativecanadian.ca. Праверана October 19, 2013.
  2. Hudson's Bay Point Blanket Coat. HBC Heritage. Retrieved 7 April 2022
  3. Capots (Art. III. Capots, with some Side Lights on Chiefs' Coats & Blankets, 1774-1821, by A. Gottfred.). Northwest Journal Online. Праверана 29 студзеня 2014.
  4. Rocky Mountain House National Historic Site of Canada (The Capote)(недаступная спасылка). Parks Canada. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2013. Праверана 29 студзеня 2014.
  5. а б Déliberations Et Mémoires de la Société Royale Du Canada. Royal Society of Canada. 1885. Праверана 2014-04-10.
  6. Грубая ваўняная ткань, ніжэй у тэксце больш падрабязна
  7. а б в г Metis Culture: A pictorial essay on the Metis capote. Laurence J. Barkwell. Праверана 30 студзеня 2014.
  8. History. Stroudwater Textile Trust. Праверана 5 April 2016.
  9. Floral Beadwork: A Métis Cultural Heritage to Rediscover. Праверана 5 лютага 2014.
  10. Royal Alberta Museum Online Exhibitions: A Métis Fire Bag. dead(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2014. Праверана 30 студзеня 2014.
  11. William Hypolitus Keating (1824). Narrative of an expedition to the source of St. Peter's river ... &c., performed in ... 1823. p. 44. Праверана 2014-04-10.
  12. Eileen Stack (2004). "Very picturesque and very Canadian: the blanket coat and Anglo-Canadian identity in the second half of the nineteenth century", in "Fashion--A Canadian Perspective" edited by Alexandra Palmer. University of Toronto Press. pp. 17–18. ISBN 978-0-8020-8590-0.
  13. Stack, p. 33
  14. Stack, p. 18
  15. Stack, p. 21

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]