Метысы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дзяўчына-«мамялюка» (нашчадкі партугальцаў и тупі), Бразілія. Маст. Альберт Экхаут, каля 1641—1644 гг.

Меты́сы (фр.: métis, ад лац.: misticius — змешаны, ад лац.: misceo — змешваю)– нашчадкі ад міжрасавых шлюбаў. У антрапалагічным дачыненні метысы звычайна займаюць прамежкавае становішча паміж расамі, якія змешваюцца. У Амерыцы метысамі завуць нашчадкаў ад шлюбаў еўрапеоідаў і індзейцаў. Бразільскія метысы ад шлюбаў партугальцаў з індзейцамі тупі, якія склалі большасць насельніцтва краіны, вядомыя пад назвай «мамялюка».

Геаграфічнае размеркаванне[правіць | правіць зыходнік]

Метысы прысутнічаюць практычна ва ўсіх краінах Заходняга паўшар'я, у тым ліку складаюць большасць насельніцтва такіх краін як Мексіка, Нікарагуа, Перу, Калумбія, Венесуэла, Эквадор, Парагвай, Чылі, Панама і многіх іншых.