Каранёўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каранёўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Смаргонскі раён
Уключае 41 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Асінаўшчына 2
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 623
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Каранё́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Асінаўшчына 2.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Карані. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 17 лістапада 1986 года ў склад сельсавета з Сольскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Беразнякі, Васюкі, Гавуці і Лубянка)[1]. 20 чэрвеня 1988 года ў склад горада Смаргонь уключаны вёскі Карналінка і Мінкі[2]. 29 ліпеня 1997 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Асінаўшчына-2. 25 чэрвеня 2008 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бялкоўшчынскага сельсавета (22 населеныя пункты: Асінаўка, Аславяняты, Бялкоўшчына, Васілевічы, Галяшонкі, Глінна, Караваі, Краснае, Кулакова, Ляўкі, Навінка, Панара, Сазоны, Слабсны, Студзянец, Стымоні, Талмуцішкі, Татаршчына, Хадакі, Харукова, Хацені, Хвецавічы)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2623 чалавекі[4], з іх 92,1 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 1,8 % — палякі, 1,1 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.