Кардон (матэрыял)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кардон з сотавым напаўненнем

Кардон (фр.: carton ад італ.: cartone) — від плотнай паперы. Ліставы матэрыял, пераважна расліннага паходжання, маса якога складае больш за 200 грамаў на квадратны метр.

Кардон вырабляюць на кардонных машынах з выкарыстаннем кудзелістых матэрыялаў: бурай драўнянай масы, паўцэлюлозы, сульфатнай цэлюлозы, макулатуры і інш.

Кардон з макулатуры даволі трывалы, але яго паверхня не вельмі гладкая. Кардон з анучнай масы лепш макулатуры: ён больш гладкі і трывалы.

Па прызначэнні кардон падзяляецца на ўпаковачны, паліграфічны, будаўнічы, тэхнічны, шматслаёвы і інш.

Кардон бывае аднаслаёвым і шматслаёвым. Унутраныя пласты шматпластовага кардона звычайна адліваюць з таннейшых кампазіцый, вонкавыя пласты — з больш трывалага і дарагога валакна.

Асноўнымі характарыстыкамі кардона з’яўляюцца: грамаж (маса 1 м2), таўшчыня, вільготнасць. Да ліку спецыяльных тэхнічных паказчыкаў адносяцца: здольнасць абсарбаваць, электраізаляцыйныя ўласцівасці, дэфармацыя пры ўвільгатненні і высушванні і інш.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]