Карлаў мост
Карлаў мост (чэш. Karlův most) найстарэйшым пражскі мост, які быў пабудаваны каралём Карлам IV (1346-1378). Аўтарам праекту з'яўляецца майстар Ота. Стагоддзямі быў найважнай камунікацыяй, якая звязвала правабярэжную і левабярэжную часткі горада праз раку Влтаву. Таксама з'яўляецца чацвёртым па старажытнасці каменным мастом у Чэхіі.
Карлаў мост быў пабудаваны на месцы папярэдняга Юдыфінінага маста, які быў разбураны ў 1342 г. Будаўніцтва новага маста пачалося ў 1357 г., пад заступніцтвам Карла IV, і канчаткова скончылася ў 1402 г. Да 1841 г., з'яўляецца адзіным мастом над Влтавай.
Афіцыйна завецца Карлаў мост з 1870 г., да гэтага існаваў пад назвай Пражскі мост або Каменны мост.
Працягласць маста складае 516 метраў у даўжыню і каля 10 метраў у шырыню, мае тры вежы, дзве з якіх знаходзяцца ў Старым горадзе. Упрыгожаны 30 статуямі, пастаўленымі на мост на пачатку 1700 г., большасць з статуй выраблена ў стылі барока.
У ноч, Карлаў мост - гэта спакойнае месца, але з прыходам дня яно становіцца вельмі ажыўлённым з шэрагам мастакоў, гандляроў і турыстаў.
[правіць] Статуі
На масце знаходзіцца 30 статуй выкананых, у асноўным, у гатычным стылі. Большасць статуй было ўзведзена ў 1683 г. і 1714 г. Статуі адлюстроўваюць святых і заступнікаў таго часу. Статуі выканалі вялікія багемскія скульптары: М. Браун, Я. Брокаф і яго сыны Юзаф і Фердынанд.
У пачатку 1965 г. ўсё статуі заменены копіямі, а арыгіналы былі перавезеныя ў Нацыянальны музей Чэхіі.
[правіць] Мост у сучаснай культуры
Музычны кліп "Never Tear Us Apart" ад INXS быў запісаны на Карлавым масту. Частка музычнага відэа "Numbe" ад гурта Linkin Park таксама здымалася на Карлавым масту. Таксама мост з'яўляецца ў такіх фільмах як "Mission:Impossible" і "XXX" і інш.
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карлаў мост- Панарама маста
- Вэб камера маста
