Карл Фрэдрык Хіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл Фрэдрык Хіл
Фатаграфія
Дата нараджэння 31 мая 1849(1849-05-31)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лютага 1911(1911-02-22)[1][2][…] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Carl Johan Hill[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл Фрэдрык Хіл (шведск.: Carl Fredrik Hill, 31 мая 1849, Лунд — 22 лютага 1911, там жа) — шведскі жывапісец і графік.

Сын універсітэцкага прафесара матэматыкі, стаў займацца пейзажным жывапісам супраць волі аўтарытарнага бацькі. Вучыўся ў Лундскім універсітэце, у Стакгольмскай акадэміі мастацтваў, пасля адправіўся ў Парыж. Быў блізкі да барбізонцаў, узорам лічыў Каро. Працаваў у Барбізоне, Шампані, Нармандыі. Яго жывапіс, які адрозніваўся незвычайнай энергіяй, не трапляў на парыжскія Салоны, хоць яго высока шанавалі Макс Ліберман, Міхай Мункачы і інш. У 28 гадоў перажыў псіхічны зрыў, у яго была кваліфікаваная параноя і галюцынатарныя станы. Два гады лячыўся ў французскіх (Эміль Бланш), а пасля 1880 года — у шведскіх лекараў, да самай смерці быў акружаны клопатам маці і сястры. За некалькі гадоў да смерці перажыў другі творчы ўзлёт.

Зноскі

  1. а б artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 23 кастрычніка 2016.
  2. а б Carl Fredrik Hill — 1917.
  3. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.