Міхай Мункачы
| Міхай Мункачы | |
| Імя пры нараджэнні: |
Міхай Ліб |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
Міхай МУ́УНКАЧЫ (сапр. Міхай Ліб, венг. Mihály Munkácsy, Mihály Lieb; 20 лютага 1844, г. Мукачава, Украіна — 1 мая 1900) — венгерскі жывапісец, прадстаўнік рэалізму.
Вучыўся ў Э. Самашы(венг.) бел. (1862—63), з 1865 у Венскай і Мюнхенскай акадэміях мастацтваў(руск.) бел., у 1868—69 у Дзюсельдорфе ў Л. Кнауса(англ.) бел.. Зазнаў уплыў майстроў дзюсельдорфскай школы жывапісу, барбізонскай школы і Т. Курбэ.
Пад уздзеяннем рэвалюцыйна-дэмакратычных ідэй напаўняў свае шматфігурныя карціны драматызмам і сацыяльна-крытычным пафасам: «Камера смяротніка» (1870), «Шчыпальніцы корпіі» (1871), «Начныя валацугі» (1873) і інш. Творы вызначаліся псіхалагічнай пераканаўчасцю, напружаным кантрастам каларыта, пастознасцю жывапіснай манеры.
3 канца 1870-х г. пісаў пераважна рэлігійныя кампазіцыі, адметныя рысамі акадэмізму і салоннасці: «Хрыстос перад Пілатам» (1881), «Се чалавек» (1896) і інш.
Літаратура [правіць]
- Мункачы // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.
- Végvári L., Munkácsy Mihály élete és müvei, Budapest, 1958.
- Munkácsy a nagyvilágban / Munkácsy in the World. Exhibition Catalogue. Ed. by Gosztonyi, Ferenc. Hungarian National Gallery — Szemimpex Kiadó, Budapest 2005
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхай Мункачы