Кастаньеты
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Кастаньеты | |
Традыцыйныя іспанскія кастаньеты |
|
| Класіфікацыя | |
|---|---|
| Роднасныя інструменты | |
| Звязаныя артыкулы | |
Кастаньеты (ісп.: castañetas, ад лац.: castanea — каштан) — ударны музычны інструмент, які ўяўляе сабой дзве ўвагнутыя пласцінкі-ракавінкі, у верхніх частках звязаныя паміж сабой шнурком. Пласціны традыцыйна вырабляліся з цвёрдай драўніны, хоць у апошні час для гэтага ўсё часцей выкарыстоўваецца шклопластык. Кастаньеты атрымалі найбольшае распаўсюджванне ў Іспаніі, Паўднёвай Італіі і Лацінскай Амерыцы.
Падобныя простыя музычныя інструменты, прыдатныя для рытмічнага суправаджэння танца і спеву, ужываліся яшчэ ў Старажытным Егіпце і Старажытнай Грэцыі.
Назва кастаньет у беларускую мову запазычана з іспанскай, дзе яны называюцца castañuelas («каштанкі») з-за падабенства з пладамі каштана. У Андалузіі іх часцей называюць palillos («палачкі»).
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.153
| Гэта пачатак артыкула пра музычныя інструменты. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |