Бубен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бубен

Гучанне сучаснага бубна



Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.

Бу́бен — ударны музычны інструмент нявызначанай вышыні гучання, які складаецца са скураной мембраны, нацягнутай на драўняны обруч. Да пэўных відаў бубнаў падвешаныя металічныя званочкі, якія пачынаюць звінець, калі выканаўца б'е па мембране бубна, трэ яе або трасе ўвесь інструмент.

Бубен, які ўжываўся ў паўднёваеўрапейскай музыцы з часоў крыжовых паходаў і ў заходняй сімфанічнай і духавой музыцы з 19 стагоддзя, быў створаны па ўзоры старажытнага ўдарнага інструмента, на якім на працягу тысячагоддзяў гралі на Блізкім Усходзе. Бубен падобнай канструкцыі, па якім б'юць калатушкай, выкарыстоўваецца ў якасці магічнай прылады сібірскіх і індзейскіх шаманаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Ударныя музычныя інструменты Шаблон:Рускія народныя музычныя інструменты