Касцёл Святога Антонія (Суцін)
Славутасць | |
Касцёл св. Антонія | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Вёска | Суцін |
Канфесія | каталіцызм |
Першае згадванне | XVIII стагоддзе |
Дата скасавання | 1938 |
Касцёл св. Антонія — колішні касцёл у вёсцы Суцін Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, парафія Маці Божай Шкаплернай. З 2007 года пачала адраджацца парафія.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Да 1939 года ў вёсцы дзейнічаў драўляны касцёл св. Антонія, ля касцёла знаходзяцца могілкі і капліца[1]. У канцы 30-х гадоў ХХ стагоддзя храм быў закрыты, як і польская школа. Касцёл па загаду ўладаў разбурылі, а бярвенні перавезлі ў Суцін. Меркавалі зрабіць з іх грамадскую лазню, але пачалась вайна.
Зараз на месцы касцёла вернікі зладзілі драўляную паветку і лавы. 14 сакавіка 2007 года зарэгістравана парафія[2].
13 чэрвеня 2015 года на «Серафінавай Гары», дзе раней стаяў касцёл, быў пастаўлены крыж[3].
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Унутры знаходзіўся арган.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сарафінава гара і касцёл св. Антонія Архівавана 16 лістапада 2017. — talka.info
- Повязь часоў: хрост на Сарафінавай гары на месцы разбуранай святыні — catholic.by