Кашэхабльскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кашэхабльскі раён
Сцяг
Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1934
Насельніцтва
  • 29 569 чал. (1 студзеня 2020)[1]
Плошча
  • 606,7 км²
Кашэхабльскі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 87770
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кашэха́бльскі раён (адыг.: Кощхьабл район[2]) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Рэспублікі Адыгея Расійскай Федэрацыі.

Адміністрацыйны цэнтр — аул Кашэхабль.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны ва ўсходняй частцы Рэспублікі Адыгея і выцягнуты з поўначы на поўдзень. Працягласць тэрыторыі раёна з поўначы на поўдзень складае 75 км, з захаду на ўсход — 17 км. Плошча раёна — 607,52 км².

Мяжуе на захадзе з Гіягінскім, на паўночным захадзе — з Шаўгенаўскім раёнамі Адыгеі, а таксама на захадзе — з Курганінскім, на паўднёвым усходзе — з Лабінскім і на паўднёвым захадзе — з Мастоўскім раёнамі Краснадарскага края.

Знаходзіцца ў перадгорнай зоне рэспублікі. Рэльеф мясцовасці пераважна ўзгорысты, парэзаны бэлькамі і паніжэннямі. На поўдні і паўднёвым захадзе рэльеф паступова змяняецца на гарысты. У глебавым покрыве раёна большае распаўсюджванне атрымалі вышчалачаныя чарназёмы.

Гідраграфічная сетка прадстаўлена мноствам крынічных рэк, найбольш буйнымі з якіх з’яўляюцца рэкі Лаба, Ходзь, Фарс, Чэхрак.[3]

Клімат вільготны ўмераны з адчувальным уплывам блізкасці Чорнага мора. Сярэднія паказчыкі тэмпературы паветра вагаюцца ад +23,5 °C у ліпені да 0 °C у студзені. Найбольш высокая тэмпература назіраецца ў пачатку жніўня, а найбольш нізкая ў канцы студзеня — пачатку лютага. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 750 мм. Найбольшая колькасць ападкаў выпадае ў летні перыяд.

Зноскі

  1. Численность постоянного населения по МО и населенным пунктам Республики Адыгея по состоянию на 1 января 2020 года Праверана 13 красавіка 2020.
  2. Берсиров Б.М.. Русско-адыгейский словарь(недаступная спасылка). Министерство образования и науки Республики Адыгея. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2017. Праверана 5 ліпеня 2017.
  3. Кошехабльский район. Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2019. Праверана 12 жніўня 2019.