Кенет Мак-Мілан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кенет Макмілан

Кенет Макмілан (англ.: Kenneth MacMillan, 11 снежня 1929, г.Данфермлін, Вялікабрытанія29 кастрычніка 1992, Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі артыст балета і балетмайстар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кенет Макмілан нарадзіўся ў шатландскім мястэчку Данфермлін. Пасля пераезду ў горад Грэйт Ярмаўт ён пайшоў у сярэднюю школу. Пасля таго, як ён прачытаў у часопісе пра балет, ён зацікавіўся мастацтвам і стаў браць урокі ў Філіса Адамса.

Вучыўся ў балетнай школе трупы "Сэдлерс Уэлсбале" (Лондан). У 1946-1948 гадах саліст гэтай трупы. З 1950-х гадоў балетмайстар, у т.л. у Штутгарцкім балеце, Амерыканскім тэатры балета (Нью-Ёрк), Нямецкай гарадской оперы (Заходні Берлін, 1966-1969).

У 1970-1977 гадах дырэктар, з 1977 года мастацкі кіраўнік Каралеўскага балета Вялікабрытаніі.

Памёр Кенет Макмілан падчас прэм'еры адноўленага ім спектакля «Маерлінг».

Харэаграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1965 годзе паставіў балет «Рамэо і Джульета» на музыку Сяргея Пракоф'ева з Марго Фантэйн і Рудольфам Нурыевым ў галоўных ролях.

Балеты "Рамео і Джульета" С.Пракоф'ева (1965) і "Манон" на музыку Ж.Маснэ (1974) у яго пастаноўцы ідуць на многіх сцэнах свету.

З іншых пастановак: "Канцэртныя танцы", "Агон", "Пацалунак феі" і "Вясна свяшчэнная" І.Стравінскага, "Трыяда" на музыку Пракоф'ева, "Поры года" на музыку Дж.Вердзі, "Гларыяна" на музыку Б.Брытэна, "Сфінкс" Д.Міё, "Маерлінг" на музыку Ф.Ліста, "Канец дня" на музыку М.Равеля.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін - Малаіта / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1999. - 560 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Сучасныя балетмайстары