Клеапатра I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клеапатра I
стар.-грэч.: Κλεοπάτρα Σύρα
Нараджэнне каля 204 да н.э.
Смерць 176 да н.э.
Род Пталамеі
Бацька Антыёх III Вялікі
Маці Лаадыка III
Муж Пталамей V Эпіфан
Дзеці Пталамей VI Філаметар, Клеапатра II і Пталамей VIII Эвергет
Дзейнасць валадарная каралева
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клеапатра I Сіра (стар.-грэч.: Κλεοπάτρα Σύρα) — егіпецкая царыца, жонка Пталамея V[1].

Была дачкой сірыйскага цара Антыёха III Вялікага і Лаадзікі III. Маці Пталамея VI, Пталамея VIII і Клеапатры II. Пасля смерці свайго мужа, які памёр ад яду, яе старэйшаму сыну было каля 11 (ці 12) гадоў. З-за непаўнагадовасці новага фараона рэгентам пры ім была абвешчана яго маці Клеапатра I. Пасля яе смерці ў 176 да н.э. месца рэгента занялі еўнух Еўлей і келесірыец Леней.

Зноскі

  1. Клеопатра // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.