Антыёх III Вялікі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Антыёх III Αντίοχος Γ' ο Μέγας |
||
| Мармуровы бюст Антыёха III Луўр, Парыж |
||
|
||
|---|---|---|
| Папярэднік: | Селеўк III Кераўн | |
| Пераемнік: | Селеўк IV Філапатар | |
| Нараджэнне: | 241 да н.э. Вавілон, Месапатамія |
|
| Смерць: | 187 да н.э. Сузы, Элімаіда |
|
| Бацька: | Селеўк II Калінік | |
| Маці: | Лаадзіка II | |
| Жонка: | Лаадзіка III | |
| Дзеці: | 1. Антыёх 2. Ардзій 3. Мітрыдат 4. Селеўк IV Філапатар 5. Антыёх IV Епіфан 6. Лаадзіка 7. Клеапатра I 8. Антыяхіда) 9. дачка, імя невядома |
|
Антыёх III Вялікі (241—187 да н.э.): цар сірыйскі (223—187 да н.э.); сын Селеўка II і Лаодыкі.
Прыдомак «Вялікі» атрымаў за паход на ўсход, слядамі Аляксандра Македонскага, у выніку чаго дадаў да сваёй дзяржавы Арменію, Бактрыю, Парфію.
Спроба заваяваць Грэцыю выклікала канфлікт з Рымам, якога Антыёх, відавочна, не здолеў прадбачыць, а ў выніку прывяла да паразы ад Сцыпіёна пад Магнесіяй (190 да н.э.) і заключэння Апамейскага дагавору (188 да н.э.) згодна з якім Антыёх мусіў саступіць частку тэрыторыі.
Верагодныя выявы — на манетах рознага часу праўлення; таксама — мармуровая галава, што захоўваецца ў Луўры (была знойдзеная ў Італіі Напалеонам III; з'яўляе Антыёха на вяршыні магутнасці)[1].
Зноскі
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
Спасылкі[правіць]
- Антыёх III Вялікі (англ.) . — у Smith's Dictionary of Greek and Roman Biography and Mythology.
