Пталамей VIII Эвергет
Пталамей VIII Эвергет II (Πτολεμαῖος Εὐεργέτης Φύσκων, Ptolemaĩos Euergétēs Phúskōn) (180—116 да н.э.): цар егіпецкі (164—116 да н.э.), сын Пталамея V і Клеапатры I.
Стаў царом пасля смерці Пталамея VI, ажаніўшыся з удавой брата—сваёй сястрой Клеапатрай II, і арганізаваўшы забойства Пталамея VII. Апроч таго, ён ажаніўся і з Клеапатрай III, дачкой Клеапатры II, што спрычыніла канфлікт паміж маці і дачкой. Быў родапачынальнікам усіх наступных Пталамеяў.
Выгнаў з Аляксандрыі філосафаў, навукоўцаў і мастакоў, і, такім чынам, знішчыў значэнне гораду як цэнтру грэчаскай культуры.
Называў сябе Трыфонам — Выдатным, а прадстаўнікамі грэчаскай культуры быў называны Фісконам — Пузатым. Вядомая выява гіпсавая галава з Егіпта (захоўваецца ў Хільдэсхайме).[1]
Бацька Пталамея IX.
Гл. таксама [правіць]
Бібліяграфія [правіць]
- Peter Nadig. Zwischen König und Karikatur. Das Bild Ptolemaios' VIII im Spannungsfeld der Überlieferung. München, C.H.Beck, 2007, 306 S. (Münchener Beiträge zur Papyrusforschung und antiken Rechtsgeschichte, 97).
Зноскі
- ↑ Партрэты…
| Папярэднік: Пталамей VII |
Фараон Егіпта 145 — 116 да н.э. |
Пераемнік: Пталамей IX |
| Пталамеі (Лагіды) | |
|---|---|
|
|