Кляшчы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кляшчы
Aceria anthocoptes
Aceria anthocoptes
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acari Leach, 1817

Надотряды
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   733321
NCBI   6933
EOL   2586535

Кляшчы (Acari) — падклас членістаногіх класа павукападобных.

Адрозніваюцца 3 асобныя надатрады: кляшчы-сенакосцы, акарыформныя кляшчы і паразітыформныя кляшчы, 300 сямействаў, больш за 10 тыс. відаў. Пашыраны па ўсім свеце. Большасць жыве на сушы (у глебе, лясным подсціле, гнёздах птушак і звяроў), некаторыя ў вадзе. На Беларусі адзначаны акарыформныя (трамбідыформныя і саркаптыформныя) і паразітыформныя кляшчы.

Даўжыня 0,05—13 мм, сытых крывасмокаў да 30 мм. Цела шарападобнае ці прадаўгавата-авальнае, крыху пляскатае, нерасчлянёнае. Ротавы апарат колючы, грызучы, колюча-грызучы. Вочы ў большасці відаў адсутнічаюць.

Раздзельнаполыя, з палавым дымарфізмам. Большасць кляшчоў адкладвае яйцы, ёсць жывародныя. Развіццё з поўным ператаарэннем. Жыццёвы цыкл уключае фазы: яйцо, лічынка, німфа (адна ці некалькі стадый) і імага. Лічынка 6-ногая, у німфы і імага па 4 пары ног. Паводле тыпу кармлення кляшчы — сапрафагі і драпежнікі. Многія віды — паразіты раслін, жывёл і чалавека.

Кляшчы-крывасмокі могуць пераносіць узбуджальнікаў хвароб (напр., у жывел — піраплазмозаў, бабезіёзаў і інш., у чалавека — кляшчовага энцэфаліту, тулярэміі і сыпнатыфозных ліхаманак). Акароідныя кляшчы (свірнавыя, або збожжавыя) пашкоджваюць збожжа і прадукты, галавыя і павуцінныя кляшчы выклікаюць хваробы яблынь, цытрусавых і інш.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кляшчы // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.