Колас беларускай нівы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Колас беларускай нівы»
Арыгінальная
назва
Kołas biełaruskaj niwy
Тып часопіс
Выдавец Гродзенскі гурток беларускай моладзі
Заснавана 1913
Спыненне публікацый 1913
Мова беларуская
Тыраж 50

«Колас беларускай нівы» («Kołas biełaruskaj niwy») — літаратурны альманах на беларускай мове, выдадзены ў 1913 годзе Гродзенскім гуртком беларускай моладзі ў г. Гродне. Друкаваўся лацінкай. Быў надрукаваны на шапірографе тыражом 50 экз. Меў дэмакратычна-асветніцкі кірунак[1]. На тытульным лісце пад загалоўкам малюнак — тры каласы жыта[2]. Складаўся альманах з ананімных ці падпісаных псеўданімамі вершаў і апавяданняў Л. Сівіцкай (пад псеўданімам Шара Пташка, яна ж аўтар уступнага артыкула), Я. Лявіцкага, М. Бобрык, А. Зенюка, Ф. Лабенца. Розныя па мастацкім узроўні творы аб’яднала імкненне іх аўтараў да сацыяльнай змястоўнасці і гуманістычнага пафасу аповеду. Пісаў аб цяжкай долі беларускага народа, заклікаў да актыўнай культурна-асветніцкай працы сярод беларусаў. У выданні былі змешчаны таксама вершы М. Канапніцкай, рэпартаж з Гродзеншчыны, заклік збіраць звесткі аб мясцовых назвах, перадрукаваны з газеты «Наша ніва»[3].

Зноскі

  1. «Колас беларускай нівы» // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. Т. 3: Карчма — Найгрыш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — С. 96.
  2. 435. Kolas bielaruskaj niwy. Adnadnioûka. Hrodno, 1913. 16 s. 50 экз.
  3. А. Л. Спад пылу архівау // Наша думка. — 1921. — № 13. — С. 3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. Т. 3: Карчма — Найгрыш / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: БелСЭ, 1986. — С. 96.