Марыя Канапніцкая
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Марыя КАНАПНІЦКАЯ (польск.: Maria Konopnicka; 23 мая 1842, Сувалкі — 8 кастрычніка 1910, Львоў) — польская пісьменніца, паэтэса, перакладчыца.
Дэбютавала ў 1870 г. Аўтар вершаў і рэалістычных навел пра жыццё вёскі і гарадской беднаты, на грамадскую і псіхалагічную тэматыку («Міласэрнасць абшчыны», «Мендаль Гданьскі» і інш.). Шырока вядомыя паэма М. Канапніцкай пра долю сялян-эмігрантаў «Пан Бальцэр у Бразіліі», аповесць для дзяцей «Пра гномаў і сіротку Марысю», цыклы народных песняў «З лугоў і палёў», «На жалейцы». Таксама вядомая як публіцыстка і літаратурны крытык.
Актыўна займалася дзейнасцю па абароне правоў жанчын.