Шчэлепы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шчэлепы лічынкі
трытона звычайнага
Шчэлепы тунца

Шчэ́лепы, або жабры — органы дыхання водных жывёл. Уяўляюць сабой вырасты цела, праз сценкі якіх у кроў або поласцевую вадкасць з вады ўсмоктваецца кісларод, а ў ваду выдзяляецца вуглякіслы газ.

Характэрныя для рыб, лічынак амфібій, малюскаў, ракападобных, кольчатых чарвей, лічынак насякомых і інш.

У беспазваночных жывёл — перыстыя, грабеньчатыя, ніткападобныя вырасты на розных частках цела. У рыб — шчэлепныя пялёсткі на перагародках паміж шчэлепнымі шчылінамі (акулы) або на шчэлепных дужках (касцістыя рыбы).

Земнаводныя ў стадыі лічынкі маюць вонкавыя галінастыя шчэлепы (знікаюць пасля ўтварэння лёгкіх). У пратэеў і сірэн шчэлепы захоўваюцца да сканчэння жыцця. Некаторыя земнаводныя маюць шчэлепы і лёгкія адначасова[1].

Зноскі

  1. Жабры // Научно-образовательный портал «Вся Биология» (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 6. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
  • Лопатин И. К. Функциональная зоология: Учеб. пособие / И.К. Лопатин. — Мн.: Выш. шк., 2002. — ISBN 985-06-0720-3

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons