Крыжыкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Крыжыкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 5 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204804031
Крыжыкі на карце Беларусі ±
Крыжыкі (Беларусь)
Крыжыкі
Крыжыкі (Брэсцкая вобласць)
Крыжыкі

Кры́жыкі[1] (трансліт.: Kryžyki, руск.: Крыжики) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікалуцкага сельсавета. Размешчана за 10 км на поўдзень ад Баранавіч, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Русіно на лініі Баранавічы — Лунінец.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне XIX стагоддзя ў Навагрудскім павеце Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, з 1939 года ў БССР.

З 12 кастрычніка 1940 года ў Велікалуцкім сельсавеце Навамышскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Лаўрынавіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 82 жыхары (1959)
  • 5 двароў, 8 жыхароў (1998)
  • 4 гаспадаркі, 5 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]