Кундская культура

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Прылады кундскай культуры

Кундская культура - мезалітычныя культура VIII-V тысячагоддзяў да нашай эры, распаўсюджаная на тэрыторыі ўсходняй Прыбалтыкі ад Польшчы да Ленінградскай вобласці і паўднёвай Фінляндыі[1]. Развілася на базе свідэрскай культуры і пазней эвалюцыянавала ў нарвенскую культуру. Пуліскае паселішча Кундскай культуры лічыцца следам старажытнага знаходжання чалавека на тэрыторыі Эстоніі. На тэрыторыі Беларусі вядома тры паселішчы, два ў Полацкім раёне і адно - у Верхнядзвінскім[2].

Прадстаўнікі культуры часта выкарыстоўвалі для вытворчасці інструментаў і зброі рогі і косткі, што было абумоўлена рэдкімі радовішчамі крэменю ў рэгіёне[2]. Мёртвых хавалі ў выпрамленым палажэнні ў адзіночку ці групамі (часам у некалькі ярусаў), часта пасыпалі трупы вохрай і клалі да іх прылады працы[2].

Выказваюцца здагадкі, што носьбіты гэтай культуры мелі гаплагрупу N1c[3].

Зноскі

  1. Каменный век Восточной Прибалтики
  2. 2,0 2,1 2,2 Сярэдні каменны век (мезаліт). Засяленне краю плямёнамі паляўнічых, рыбакоў і збіральнікаў // Гісторыя Беларусі: у 6 т. — Т. 1: Старажытная Беларусь. — Мінск: Экаперспектыва, 2007. — С. 32-33
  3. Haplogroup N (Y-DNA)

Шаблон:Мезалітычныя культуры

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]