Кутаіскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Акакія Цэрэтэлі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кутаіскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Акакія Цэрэтэлі
груз. ქუთაისის აკაკი წერეთლის სახელმწიფო უნივერსიტეტი
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва груз. ქუთაისის აკაკი წერეთლის სახელმწიფო უნივერსიტეტი
Міжнародная назва англ.: Akaki Tsereteli State University
Заснаваны 1930
Размяшчэнне Кутаісі
Сайт atsu.edu.ge
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кутаіскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Акакія Цэрэтэлі (груз. ქუთაისის აკაკი წერეთლის სახელმწიფო უნივერსიტეტი) — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Кутаісі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў створаны на базе Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У ліпені 1930 года, калі Грузія ўжо знаходзілася пад савецкай уладай, улады скасавалі Тбіліскі дзяржаўны ўніверсітэт, стварыўшы на яго месцы чатыры незалежныя інстытуты. Адным з такіх быў універсітэтаў Дзяржаўны педагагічны інстытут.

8 студзеня 1933 года Тбіліскі дзяржаўны універсітэт быў адноўлены, а Дзяржаўны педагагічны інстытут пераехаў у Кутаісі і стаў называцца Кутаіскім універсітэтам. Размешчаны ў цэнтры горада, ён пачаў функцыянаваць з 13 лютага 1933 года. Да 700 студэнтаў пераехалі ў Кутаісі з Тбілісі каб працягнуць вучобу ва ўніверсітэце.

У 1990 годзе ўніверсітэт быў ператвораны ў дзяржаўны ўніверсітэт імя Акакія Цэрэтэлі, названы ў гонар грузінскага паэта і дзеяча нацыянальна-вызвольнага руху. 23 лютага 2006 года ўлады аб'ядналі ўніверсітэт з Кутаіскім політэхнічным інстытутам імя Н. Мусхелішвілі, які быў заснаваны 1 верасня 1974 года, палепшыўшы яго выкладчыцкі склад і вучэбную праграму па тэхнічных прадметах.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гуманітарны факультэт
  • Факультэт педагогікі
  • Факультэт дакладных і прыродазнаўчых навук
  • Факультэт бізнесу, права і сацыяльных навук
  • Медыцынскі факультэт
  • Інжынерна-тэхнічны факультэт
  • Інжынерна-тэхналагічны факультэт
  • Факультэт сельскай гаспадаркі
  • Факультэт марскога транспарту

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]