Кізіл
| Кізіл | |||||||||||||||
Cornus florida. Агульны від расліны падчас цвіцення. Арбарэтум у Вале-о-Луп. |
|||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
|
|||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
|
Cornus L., 1753 |
|||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||
|
|||||||||||||||
Кізіл[3] (Córnus) — род раслін сямейства кізілавыя, які складаецца прыкладна з 30-50 відаў, уключае 4 падроды.
Змест |
Апісанне [правіць]
У асноўным гэта драўняныя лістападныя расліны, жыццёвая форма якіх — дрэвы або кусты; некаторыя віды — травяністыя шматгадовыя расліны, некалькі відаў — драўняныя зімнезялёныя. Лістападныя дрэвы або кусты вышынёй 2,5—10 м. Лісце супраціўнае, яйцападобнае або эліпсоіднае. Кветкі даухполыя, дробныя, залаціста-жоўтыя, па 5—9 у парасоніках. Паяўляюцца да распускання лісця. Плод — цёмна-чырвоная мясістая падоўжаная касцянка. Драўніна цяжкая, цвёрдая, з прыгожай тэкстурай.
Распаўсюджанне [правіць]
Пашыраны ў Паўночнай Амерыцы, Паўднёвай і Усходняй Еўропе, на Каўказе, у Паўднёва-Усходняй Азіі; на Беларусі інтрадукяваны кізіл мужчынскі.
Выкарыстанне [правіць]
Выкарыстоўваецца ў жывых агароджах, для замацавання равоў, восыпаў. Пладовыя, дэкаратыўныя, лекавыя, меданосныя і таніданосныя расліны.
Драўніна ідзе на такарныя і сталярныя вырабы.
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
- ↑ Кізіл у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.256
Літаратура [правіць]
- Пярэднеў У. Кізіл // БЭ ў 18 т. Т 8. — Мн.: БелЭн, 1999.