Кінематограф Інданезіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кінематограф Інданезіі мае доўгую гісторыю і ў цяперашні час актыўна развіваецца.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кінематограф каланіяльнай эпохі[правіць | правіць зыходнік]

(недаступная спасылка)Былы кінатэатр Megaria, у цяперашні час — Cinema Metropole XXI, Джакарта

Першым фільмам, знятым у Інданэзіі, быў нямы фільм 1926 года Loetoeng Kasaroeng працягласцю 60 хвілін, зняты галандскім рэжысёрам Л.Хейведарпам і аператарам Г. Кругерам, уяўляў сабой экранізацыю сундскай народнай казкі «Апошні лутунг». Здымкі з удзелам інданэзійскіх акцёраў вяліся кампаніяй NV Java Film Company у Бандунгу, а прэм'ера фільма прайшла у гэтым жа горадзе, 31 снежня 1926 года[1]. З тых часоў у Інданезіі было знята больш за 2200 мастацкіх фільмаў. Падчас японскай акупацыі Інданэзіі кінематограф Інданезіі выкарыстоўваўся акупацыйнымі ўладамі ў якасці інструмента прапаганды.

Пасля здабыцця незалежнасці[правіць | правіць зыходнік]

Пасля абвяшчэння незалежнасці Інданэзіі ў 1945 годзе, урад Сукарна выкарыстоўваў кінематограф у якасці прылады нацыяналістычнай, антызаходняй палітыкі, імпарт замежных фільмаў быў забаронены. Пасля звяржэння Сукарна, падчас «Новага парадку» Сухарта ў кінематограф была ўведзена цэнзура[2] . Найбольш значны ўклад у нацыянальны кінематограф 1950-х — 1960-х гадоў унёс Усмар Ісмаіл, рэжысёр з Заходняй Суматры.

Зноскі

  1. Robertson, Patrick (1993). The Guinness Book of Movie Facts & Feats. Abbeville Press. ISBN 978-1-55859-697-9. {{cite book}}: Невядомы параметр |month= ігнараваны (даведка)
  2. Sen, Krishna (2006). Contemporary Asian Cinema, Indonesia: Screening a Nation in the Post-New Order. Oxford/New York: Berg. pp. 96–107. ISBN 978-1-84520-237-8. {{cite book}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка)