Кірыл Ігаравіч Чарнавок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Кірыл Чарнавок
Поўнае імя Кірыл Ігаравіч Чарнавок
Нарадзіўся 2 студзеня 2003(2003-01-02)[1] (21 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 177 см[2]
Вага 73 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь БАТЭ
Нумар 28
Клубная кар’ера[* 1]
2020 Беларусь Дынама (Брэст) 0 (0)
2021 Беларусь Рух (Брэст) 14 (0)
2022—2023 Беларусь Мінск 38 (4)
2023— Беларусь БАТЭ (Барысаў)
Нацыянальная зборная[* 2]
2019 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (0)
2022— Беларусь Беларусь (да 21) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 жніўня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 красавіка 2023

Кірыл Чарнавок (нар. 2 студзеня 2003, Верхнядзвінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у родным Верхнядзвінску, дзе трэнерам быў яго бацька, Ігар Чарнавок. Пазней далучыўся да акадэміі брэсцкага «Дынама». У 2020 годзе пачаў выступаць за дубль дынамаўцаў, тады ж стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды.

У пачатку 2021 года акадэмія «Дынама» перайшла да брэсцкага «Руха», куды перабраўся і паўабаронца. Да сезона 2021 рыхтаваўся з асноўным складам «Руха». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2021 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з «Мінскам» (2:2). У далейшым працягваў рэгулярна з’яўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену.

У пачтаку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», а ў сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, перайшоў у «Мінск»[3]. У сталічным клубе таксама часцей выхадзіў на замену. У пачатку 2023 года праходзіў прагляд ва ўладзікаўказскай «Аланіі»[4], пазней вярнуўся ў Мінск. У сезоне 2023 стаў пераважна выхадзіць у стартавым складзе каманды.

У жніўні 2023 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ да канца 2025 года[5].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2019 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Расіі (1:6).

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2020 дубль Дынама Беларусь 12 3
2021 Д1 Рух Беларусь 14 0
2022 Д1 Мінск Беларусь 25 3
2023 (1) Д1 Мінск Беларусь 13 1

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б https://fcminsk.by/player/kirill-chernook-2/
  2. а б http://www.fcbate.by/team/base/116
  3. Кирилл Черноок сменил "Рух" на "Минск" (руск.). football.by (31 сакавіка 2022). Праверана 6 жніўня 2023.
  4. Черноок проходит просмотр в "Алании" (руск.). football.by (22 студзеня 2023). Праверана 6 жніўня 2023.
  5. Кирилл Черноок сменил "Минск" на БАТЭ (руск.). football.by (4 жніўня 2023). Праверана 6 жніўня 2023.