Кітовая акула

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Кітовая акула
Whale-shark-enhanced.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Клас:

Храстковыя рыбы

Надатрад:

Акулы

Атрад:

Вабегонгападобныя

Сямейства:

Rhincodontidae

Род:

Rhincodon

Від:

Кітовая акула

Навуковая назва

Rhincodon typus
Smith, 1828

'

Rhincodon typus distmap.png

ITIS   159857
NCBI   259920

Кітовая акула (Rhincodon typus) — самы буйны від акулы, а таксама самы буйны прадстаўнік сярод рыб, што жывуць сёння. Хаця, па аповядах некаторых сведкаў, ім сустракаліся экземпляры даўжынёй ад 18 да 20 м, самая буйная калі-небудзь вымераная асобіна налічвава даўжыню 13,7 м. Вага кітовых акул можа дасягаць 12 т. Нягледзячы на вялікія памеры, кітовая акула для чалавека абсалютна бяспечная, бо харчуецца, як гіганцкая акула і акула-велікарот выключна планктонам і іншымі дробнымі арганізмамі, якіх яна фільтруе, уцягваючы ў пашчу ваду.

Кітовая акула з'яўляецца адзіным відам ў родзе Rhincodon, які ў сваю чаргу адзіны ў сямействе кітовых акул (Rhincodontidae). Кітовыя акулы адносяцца да атраду вабегонгападобных.