Ладыжын (укр.: Ладижин) — горад абласнога значэння ў Вінніцкай вобласціУкраіны. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады. Размешчаны на правым беразе Паўднёвага Буга ў месцы ўпадзення ў яго ракі Сільныцы, за 114 км ад абласнога цэнтра (аўтадарога E50). Насельніцтва — 22 200 жыхароў (2005). Чыгуначная станцыя. Ладыжанская ЦЭС. Заводы: завод прэпаратаў мікрабіялагічнага сінтэзу «Энзім», кансервавы. Здабыча граніту.