Ланцуг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Круглазвённы ланцуг

Ланцу́г — гнуткі выраб, які складаецца з асобных шарнірна злучаных жорсткіх звёнаў.

Бываюць ланцугі грузавыя (для падвешвання і пад'ёму грузаў), цягавыя (для перамяшчэння грузаў) і прыводныя (для перадачы руху; гл. ланцуговая перадача). Выкарыстоўваюцца таксама проціслізготныя ланцугі, якія надзяваюць на вядучыя колы аўтамабіля для павышэння яго праходнасці па зледзянелых дарогах ці бездарожжы.

Паводле канструкцыі ланцуг можа быць круглазвённы, пласціністы, карданны, ролікавы і інш.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]


Commons