Ларыса Барсук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ларыса Барсук
Нараджэнне 1931
Смерць не раней за 1955
Член у
Адукацыя

Ларыса Барсук (1931) — дзяячка беларускага нацыянальнага супраціву, сябра глыбоцкай групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП). Сястра Тамары Барсук і Алены Барсук. [1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1931 г. у в. Барсукі (Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка). Вучылася ў Шкунціцкай школе, потым у Глыбоцкім педагагічным вучылішчы. У 1946 г. разам з сястрой Аленай Барсук далучылася да нелегальнай беларускай арганізацыі «За Беларусь», якая пазней улілася да Саюза беларускіх патрыётаў: студэнты вырашылі папулярызаваць беларускую мову і культуру, ідэю незалежнасці Беларусі. 25 сакавіка 1946 г. разам з іншымі сябрамі СБП прымала прысягу на вернасць беларускаму народу.

У лютым 1947 года савецкія спецслужбы пачалі арышты ўдзельнікаў арганізацыі: да пастаўскай групы ўвайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, які падштурхоўваў да тэрарызму, выдаваўшы сябе за ўдзельніка антысавецкай арганізацыі. Праз тое з 9 лютага Ларыса пераходзіць на нелегальнае становішча. Вясной 1947 г. была арыштаваная падчас верагоднай спробы выезду ў Польшчу на станцыі Навадруцак каля Глыбокага.

Падчас судовага працэсу ў Полацку (11—12 лістапада 1947) асуджана да 10 гадоў савецкіх канцлагераў. Этапавана ў Азёрны канцлагер МДБ Іркуцкай вобласці (Тайшэт), таксама як і сястра Алена. Вызвалена ў 1955.

Зноскі

  1. http://slounik.org/154750.html Біяграфія Ларысы Барсук

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997. С. 38, 224, 227, 229, 236, 283, 317, 319, 340.
  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]