Ларыса Сямёнаўна Талкачова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ларыса Сямёнаўна Талкачова
Дата нараджэння 1 лютага 1939(1939-02-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 студзеня 2022(2022-01-16)[2] (82 гады)
Краіна
Бацька Сямён Львовіч Талкачоў
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Эдзі Тырманд
Прафесіі піяністка, канцэртмайстар
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Ларыса Сямёнаўна Талкачо́ва[4] (руск.: Лариса Семёновна Толкачёва; 1 лютага 1939 — 16 студзеня 2022[5]) — беларуская піяністка, канцэртмайстар. Заслужаная артыстка БССР (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў горадзе Самара[4]. Дачка С. Л. Талкачова. У 1961 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (клас Р. Шаршэўскага, Э. Тырманд)[4]. З 1961 года канцэртмайстар Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета. З 1988 года выкладала ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі[6].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Л. С. Талкачова вяла канцэртную дзейнасць з вядучымі салістамі тэатра, прымала ўдзел у падрыхтоўцы пастановак опер «Дон Жуан», «Вяселле Фігара», «Чароўная флейта» В. А. Моцарта, «Севільскі цырульнік», «Шлюбны вэксаль» Дж. Расіні, «Тоска», «Багема» Дж. Пучыні, «Пікавая дама» П. І. Чайкоўскага, «Арэстэя» С. Таннева і іншых.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]