Ленстэр-хаус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Ленстэр-хаус
53°20′26″ пн. ш. 6°15′14″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль геаргіянская архітэктура і паладыянства
Архітэктар Рыхард Касельс[d]
Дата заснавання 1748
Сайт irlgov.ie/oireachtas/tou…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ленстэр-хаус (ірл.: Teach Laighean, англ.: Leinster House) — гістарычны будынак у Дубліне, дзе традыцыйна праходзяць пасяджэнні парламента Ірландыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ленстэр-хаус быў пабудаваны пад назвай Кілдэр-хаус (англ.: Kildare House) у 17451748 як гарадская рэзідэнцыя графаў Кілдэраў у паўднёвай частцы горада, якая ў той час не лічылася прэстыжнай, па праекце Рычарда Касельса, вытрыманым у паладыянскім стылі. Пасля атрымання ў 1766 графам Кілдэрам тытула герцага Ленстэрскага палац быў перайменаваны ў Ленстэр-хаус. Са скасаваннем ірландскага парламента ў 1801 і пераездам ірландскай арыстакратыі ў Лондан рэзідэнцыя была ў 1815 прададзена Каралеўскаму Дублінскаму таварыству[en], якое ў канцы XIX стагоддзя прыбудавала два крылы для размяшчэння ў іх Нацыянальнага музея і Нацыянальнай галерэі.

Усходні фасад
Брама

У 1922 урад новастворанай Ірландскай Свабоднай дзяржавы часова размясціў парламент у Ленстэр-хаусе, намерваючыся пасля перанесці яго ў Кілменхэмскі шпіталь. Аднак у 1924 будынак быў выкуплены ў Каралеўскага таварыства, за выключэннем музейных плошчаў, і пераўтвораны ў парламент на пастаяннай аснове. Рэзідэнцыяй Дойла стала былая лекцыйная зала, а Сената — бальная зала. Таксама былі выкуплены памяшканні суседняга Каралеўскага каледжа навук, дзе размясцілася рэзідэнцыя прэм’ер-міністра. У 1967 і 2000 да Ленстэр-хауса былі зроблены прыбудовы для размяшчэння партыйных фракцый і кабінетаў дэпутатаў.

Помнік прынцу Альберту

Перад паркавым фасадам будынка стаіць помнік у памяць Артура Грыфіта, Майкла Колінза і Кевіна О’Хігінса, дзеячаў нацыянальна-вызваленчага руху, якія загінулі ў час Грамадзянскай вайны. Манумент прынцу Альберту, які стаяў на гэтым месцы раней, быў у 1947 перасунуць углыб парку, а помнік каралеве Вікторыі, які стаяў перад вулічным фасадам, знесены і пасля перанесены ў Сідней.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]